Гусакі (Польшча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гусакі
польск. Husaki
Першыя згадкі: 1576
Былая назва: Гусакова, Усакова
Мясцовая назва: Husakí
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бельск-Падляскі
Насельніцтва: 89 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-100
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°52′0″ пн. ш. 23°6′0″ у. д. / 52.86667° пн. ш. 23.1° у. д. / 52.86667; 23.1Каардынаты: 52°52′0″ пн. ш. 23°6′0″ у. д. / 52.86667° пн. ш. 23.1° у. д. / 52.86667; 23.1
Гусакі на мапе Польшчы
Гусакі
Гусакі
Гусакі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гусакі (па-польску: Husaki, па-падляску: Husakí) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход — Райск).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Непадалёк зь вёскай распаложаны старажытны могільнік, да гэтага часу не вяліся яго навуковыя дасьледваньні. Гусакі ўспамінаюцца ў Люстрацыі падляскага ваяводзтва з 1576 г. як вёска на 15 валоках зямлі. Прыналежала тады плюціцкае воласьці каралеўскага фальварку Сталовач. Вёска ўжо ў 1602 г. была поўнасьцю зьнішчаная ў час ваенных дзеяў. Паводле польскага перапісу насельніцтва ў 1921 г. ў Гусаках пражывала 160 жыхароў — усе праваслаўныя беларусы. Пасьля 1944 г. вёску шматразова находзілі партызаны польскага антыкамуністычнага падпольля.