Гутары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гутары
трансьліт. Hutary
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Пастаўскі
Сельсавет: Юнькаўскі
Насельніцтва: 5 чал. (1999)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2155
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°7′40.7″ пн. ш. 26°55′42.9″ у. д. / 55.127972° пн. ш. 26.928583° у. д. / 55.127972; 26.928583Каардынаты: 55°7′40.7″ пн. ш. 26°55′42.9″ у. д. / 55.127972° пн. ш. 26.928583° у. д. / 55.127972; 26.928583
Гутары на мапе Беларусі ±
Гутары
Гутары
Гутары
Гутары
Гутары
Гутары

Гу́тары[1] — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юнькаўскага сельсавету. За 6 км на ўсход ад Паставаў каля ракі Лучайка.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядома з 1873 году ў Манькавіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Назва паходзіць ад тэрміну гута ў значэньні «шклозавод»; гутар — чалавек, які працаваў на гэтым заводзе. У Пастаўскім раёне сустракаюцца прозьвішчы Гутар (вельмі шырока), Гутараў. Разам з гэтым нельга выключаць і вэрсію паходжаньня назвы ад беларускага дзеяслова гутарыць — «размаўляць». З гэтага вынікае і мянушка: гутар — «чалавек, які любіць пагаварыць»[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 357
  2. ^ Ігар Пракаповіч. «Назвы нашых мясцін»