Гуўры Гансдотыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гуўры Гансдотыр
Guðrið Hansdóttir
Гуўры Гансдотыр у 2008 годзе
Дата нараджэньня 6 кастрычніка 1980 (43 гады)
Месца нараджэньня Торсгаўн
Грамадзянства Фарэрскія астравы
Занятак сьпявачка, кампазытарка, аўтар-кампазытар
Жанры поп, фолк-музыка[d], аўтарская песьня[d] і рок-музыка
Інструмэнты гітара і голас[d]
Гурты Byrta
Лэйблы Tutl

Гуўры Гансдотыр (па-фарэрску: Guðrið Hansdóttir; нар. 6 кастрычніка 1980 году, Торсгаўн, Фарэрскія астравы) — фарэрска-дацкая сьпявачка, аўтарка песень, кампазытарка і музыка.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька — гітарыст Ганс Карл Гансэн, маці — Люіза. Дзяцінства Гуўры прайшло ў Аргіры ля Торсгаўну. Бацька навучыў яе граць на гітары, пасьля чаго яна пачала сьпяваць і складаць песьні. Дацкае прозьвішча Гансэн, даволі распаўсюджанае на Фарэрах, сьпявачка пазьней зьмяніла на фарэрскую форму Гансдотыр (бел. Гансава дачка).

Гуўры Гансдотыр на музычным фэсьце «Bardentreffen»—2013 у Нюрнбэргу

Гуўры Гансдотыр двойчы атрымлівала фарэрскую музычную прэмію Planet Awards. У 2007 была названая найлепшай сьпявачкай за дэбютны альбом «Love Is Dead», а альбом 2009 року «The Sky is Opening» стаў найлепшым фарэрскім альбомам 2009 року.

Пасьля выхаду ў 2011 року трэцяга альбому «Beyond the Grey» сьпявачка пераехала ў Рэйк’явік (Ісьляндыя). Выступала па ўсёй краіне, праехала з турам па Эўропе і ЗША[1]. Некалькі разоў выступала на такіх фэстывалях на Фарэрах, як Summarfestivalurin у Кляксвуйку і G! Festival у Сыйругёце.

У 2012 року ў Рэйк’явіку Гуўры стварыла творчы дуэт зь яшчэ адным фарэрскім музыкам Янусам Расмусэнам, чальцом ісьляндзка-фарэрскага гурту «Bloodgroup». У 2013 року выйшаў іхні альбом «BYRTA», і такую назву атрымаў іхні дуэт, які выконвае электрапоп.

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сольныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Love is Dead (2007)
  • The Sky is Opening (2009)
  • Beyond the Grey (2011)
  • Taking Ship (2014)
  • Living With You Is A Lot Like Dying / Animal (2015)
  • Nothing About You (2016)
  • Pegasus (2016)

«Byrta»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • BYRTA (2013)

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Planet Awards—2007 — найлепшая сьпявачка
  • Planet Awards—2009 — альбом году

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Guðrið Hansdóttir (анг.) Last.fm Праверана 5 верасьня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]