Гэмпшыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэмпшыр
Hampshire

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус графства
Адміністрацыйны цэнтар Ўінчэстэр
Найбуйнейшыя гарады
Насельніцтва (2011) 1 763 600 чал
Плошча 3 769 км²
Месцазнаходжаньне Гэмпшыру
Гэмпшыр на мапе
Гэмпшыр на мапе Ангельшчыны
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +0
Код ISO 3166-2 GB-HAM
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гэ́мпшыр (па-ангельску: Hampshire) — графства на поўдні Ангельшчыны.

Адміністрацыйны цэнтар графства горад Ўінчэстэр, раней быў сталіцай Ангельшчыны. Гэмпшыр зьяўляецца самым густанаселеным графствам у Вялікабрытаніі за выключэньнем сталічных акругаў. Амаль палова насельніцтва Гэмпшыру пражывае ў акрузе ў рамках аглямэрацыі, якая ўключае ў сябе гарады Саўтгэмптан і Портсмут[2]. Графства мяжуе з Дорсэтам на захадзе, Ўілтшырам на паўночным захадзе, Бэркшырам на поўначы, графствам Сарэй на паўночным усходзе, і Заходнім Сасэксам на ўсходзе. Паўднёвая мяжа праходзіць па ўзьбярэжжы Ля-Маншу, непадалёк ад вострава Ўайт.

У графстве ў свой час жылі вядомыя пісьменьнікі Джэйн Остын і Чарлз Дыкенз.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэмпшырсховішча мультымэдыйных матэрыялаў