Гэрбэрт Кларк Гувэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гэрбэрт Кларк Гувэр

Гэрбэрт Кларк Гувэр (10 жніўня 1872, West Branch, Аёва — 1964) — 31-ы прэзыдэнт ЗША, арганізатар «Амэрыканскай адміністрацыі дапамогі» краінам, якія пацярпелі ў 1-ай сусьветнай вайне. Быў прафэсыйным інжынэрам па горнай здабычы, нарадзіўся ў сям’і квакераў. Быў сябрам рэспубліканскай партыі ЗША. Узначальваў адміністрацыю харчаваньня ЗША падчас Першай сусьветнай вайны. Набыў сусьветную вядомасьць дзякуючы гуманітарнай дапамозе Бэльгіі падчас вайны. Быў сакратаром камэрцыі ЗША ў 1920-я падчас прэзыдэнцтва Ўорэна Г. Гардынга and Кальвіна Куліджа, спрыяў супрацоўніцтву паміж урадам і бізнэсам у межах «эканамічнай мадэрнізацыі». На выбарах прэзыдэнта ў 1928 годзе Гувэр зь лёгкасьцю перамог ад Рэспубліканскай партыі нягледзячы на тое, што раней не абіраўся. Гувэр зьяўляецца апошнім на сёньняшні дзень прэзыдэнтам, які быў абраны пасьля службы на пасадзе сакратара міністэрства. Ён зьяўляецца адным з двух прэзыдэнтаў ЗША, якія да гэтага не займалі выбарныя пасады і не мелі высокіх вайсковых званьняў (другі такі прэзыдэнт — Ўільям Говард Тафт).

Гувэр, вопытны інжынэр, шчыра верыў у Рух Эфэктыўнасьці, паводле якога ўрад і эканоміка неэфэктыўныя і нерацыянальныя і іх трэба палепшыць з дапамогай экспэртаў, якія могуць выявіць праблемы і вырашыць іх. Стаў прэзыдэнтам у 54 гады.

Commons-logo.svg  Гэрбэрт Кларк Гувэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў