Гэтае цудоўнае жыцьцё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэтае цудоўнае жыцьцё
It’s a Wonderful Life
Жанр рамантычная камэдыя[d], фэнтэзійны фільм[d][1][2][3], драматычны фільм[d][1][4], флэшбэк-фільм[d], кінакамэдыя[d], калядны фільм[d] і экранізацыя літаратурнага твору[d]
Рэжысэр Фрэнк Капра
Сцэнарыст
Заснаваны на The Greatest Gift[d]
Прадусар Фрэнк Капра
У ролях
Кампазытар Дзьмітры Цёмкін
Апэратар Джозэф Ўолкер
Мантаж Ўільям Горнбэк
Вытворчасьць Liberty Films
Распаўсюд RKO Radio Pictures і Netflix
Дата выхаду 20 сьнежня 1946 (77 гадоў таму)
Працягласьць 130 хвілін
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $3,18 мільёну
Прыбытак $3,3 мільёну[5]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Гэтае цудоўнае жыцьцё» (па-ангельску: It’s a Wonderful Life) — амэрыканская калядная фантастычная кінадрама рэжысэра Фрэнка Капры, прадстаўленая ў 1946 року. Фільм заснаваны на апавяданьні Філіпа ван Дорэна Стэрна «Велічэзны падарунак» (анг. The Greatest Gift), напісаным у 1939 і апублікаваным у 1945 року[6]. Дзякуючы частым тэлевізійным паказам у 1980-я рокі і папулярнасьці ў кінатэатрах фільм у ЗША рэгулярна праглядаюць у калядны пэрыяд.

Галоўны пэрсанаж, Джордж Бэйлі (Джэймз Ст’юарт) — мужчына, які адмовіўся ад уласных мараў дзеля дапамогі іншым, і чыё немінучае самагубства наконадні Раства выклікае ўмяшаньне ягонага анёла-ахоўніка, Кларэнса Одбадзі (Генры Трэверз). Кларэнс паказвае Джорджу лёсы ўсіх тых людзей, каму той дапамог, і як бы зьмянілася жыцьцё ў ягоным мястэчку Бэдфард Фолз, калі б Джордж не зьявіўся на сьвет.

Нягледзячы на нязначныя напачатку прыбыткі з-за высокага кошту вытворчасьці і жорсткае канкурэнцыі ў час выхаду, фільм стаў клясыкай кінэматографу[7][8]. У пракаце ён не дабраў нават 6,3 мільёнаў, неабходных дзеля самаакупнасьці.

Намінаваны на пяць прэміяў Акадэміі, у тым ліку за найлепшы фільм, уключаны ў 100 найлепшых амэрыканскіх фільмаў усіх часоў Амэрыканскага кінаінстытуту[6] і займае 1-е месца ў сьпісе найбольш натхняльных амэрыканскіх фільмаў усіх часоў[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б http://www.imdb.com/title/tt0038650/
  2. ^ https://www.filmaffinity.com/en/film682814.html
  3. ^ http://www.filmstarts.de/kritiken/39990-Ist-das-Leben-nicht-sch%C3%B6n%3F.html
  4. ^ http://www.filmaffinity.com/es/film682814.html
  5. ^ Willian 2006, p. 4.
  6. ^ а б AFI’s 100 Years… 100 Movies 10th Anniversary edition. American Film Institute. Праверана 2012-07-15 г.
  7. ^ It’s A Wonderful Life Sequel in the Works. Time. Праверана 23 November 2014 г.
  8. ^ It's a Wonderful Life. Encyclopedia Britannica. Праверана 2012-07-15 г.
  9. ^ AFI’s 100 Years… 100 Cheers. American Film Institute. Праверана 2012-07-15 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]