Гібральтарская пратока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гібральтарскі праліў»)
Пратока з космасу.

Гібральта́рская пратока (па-арабску: جبل طارق‎; па-гішпанску: Estrecho de Gibraltar) — пратока, якая лучыць Міжземнае мора з Атлянтычным акіянам. Даўжыня пратокі складае 65 км, шырыня — 14—44 км. Глыбіня ў фарватары сягае 338 мэтраў, найбольшая глыбіня — 1181 м. Па берагах Гібральтарскай пратокі разьмешчаныя стромкія скальныя масівы, якія ў старажытнасьці называліся Гэркулесавымі слупамі — Гібральтарская скала на поўначы і Муса на поўдні пратокі.

Дзякуючы свайму зручнаму геаграфічнамі разьмяшчэньню гэтая пратока мае вялікае эканамічнае ды стратэгічнае значэньне, знаходзіцца пад кантролем ангельскай фартэцыі ды вайскова-марской базы Гібральтар. У раёне пратокі разьмешчаныя гішпанскія порты Сэўта, Ля-Лінэя, Альхэсірас, а таксама мараканскі Танжэр.

Многія годы Гішпанія ды Марока супольна вывучалі пытаньне пабудовы пад пратокай чыгуначнага ды/або аўтамабільнага тунэлю, аналягічнага таму, які злучае Францыю ды Ангельшчыну пад пратокай Ля-Манш. У 2003 была распачатая новая праграма дасьледваньняў, разьлічаная на тры гады. Амэрыканскія ды брытанскія будаўнікі, са свайго боку, разглядалі магчымасьць пабудовы маста праз пратоку. Такі мост мусіў бы стаць найвысокім (звыш 900 мэтраў) ды найдаўгім (15 км) з тых, што існуюць на Зямлі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]