Гідралягічны рэжым

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гідралягі́чны рэжы́м — заканамерныя зьмены стану воднага аб’екту ў часе і прасторы, абумоўленыя галоўным чынам кліматычнымі асаблівасьцямі дадзенага басэйна.

Натуральны гідралягічны рэжым нярэдка істотна відазьмяняецца пад уздзеяньнем гаспадарчай дзейнасьці чалавека.

У гідралягічным рэжыме ўлічваюцца зьмены:

  • узроўню й выдатку вады,
  • лёдавых зьяваў,
  • тэмпэратуры вады,
  • колькасьці й складу пераносных струменем наносаў,
  • зьмен рэчышча ракі (руславыя працэсы),
  • складу й канцэнтрацыі раствораных рэчываў і г. д.