Гімны Сусьветных дзён моладзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Танец пілігрымаў на СДМ-2016 у Кракаве.

Гімн Сусьве́тнага дню мо́ладзі — адзін з сымбаляў Сусьветных дзён моладзі нароўні з Крыжам(pt) і абразам Дзевы Марыі(pt). Для кожнага Дню моладзі ствараецца ўласны гімн моваю краіны-гаспадыні альбо некалькімі мовамі (так, напрыклад, гімн Сусьветнага дню моладзі ў Нямеччыне быў выкананы нямецкай, а прысьпеў — лацінай). У Канадзе, дзе СДМ адбыўся ў 2002 року, гімн быў запісаны ў двух вэрсіях — ангельскай і францускай мовамі. Гімн СДМ-1995 на Філіпінах быў напісаны па-ангельску з-за нераспаўсюджанасьці філіпінскай мовы па-за межамі краіны.

Гімн для кожнага СДМ рыхтуецца загадзя, каб іншыя госьці фэсту мелі час перакласьці і запісаць песьню сваёй уласнай моваю.

Выданьні гімнаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс гімнаў Сусьветных дзён моладзі
Рок Месца Гімн (арыгінальная назва) Беларуская назва
1986 Сьцяг Італіі Рым Resta qui con Noi Заставайцеся з намі
1987 Сьцяг Аргентыны Буэнас-Айрэс Un Nuevo Sol Новае Сонца
1989 Сьцяг Гішпаніі Сант’яга-дэ-Кампастэля Somos los Jóvenes del 2000 Мы моладзь 2000 року
1991 Сьцяг Польшчы Чэнстахова Abba Ojcze Аба Ойча
1993 Сьцяг ЗША Дэнвэр We Are One Body Мы адно цела
1995 Сьцяг Філіпінаў Маніла Tell the World of His Love Раскажыце сьвету пра Ягоную любоў
1997 Сьцяг Францыі Парыж Maître et Seigneur, Venu chez nous Настаўнік і Госпад, увайдзі ў наш дом
2000 Сьцяг Італіі Рым Emmanuel Эмануэль
2002 Сьцяг Канады Таронта Lumière du Monde Сьвятло сьвету
2005 Сьцяг Нямеччыны Кёльн Venimus Adorare Eum Прыйшлі пакланіцца Яму
2008 Сьцяг Аўстраліі Сыднэй Receive the Power Атрымайце сілу
2011 Сьцяг Гішпаніі Мадрыд Firmes en la Fe
2013 Сьцяг Бразыліі Рыё-дэ-Жанэйра Esperança do Amanhecer
2016 Сьцяг Польшчы Кракаў Błogosławieni miłosierni Шчасьлівыя міласэрныя[1]
2019 Сьцяг Панамы Панама Hágase en mí, según tu palabra Няхай мне станецца паводле слова твайго

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Oficjalny hymn (Białoruski) ŚDM 2016 / Official Belarusian theme song WYD 2016 YouTube. catholic.by (1 сьнежня 2015). Праверана 6 чэрвеня 2019 г.