Гімн Летувы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Tautiška giesmė
Таутіка кгесме
Народная песьня
Аўтар словаў Вінцэнт Кудзірка
Кампазытар Вінцэнт Кудзірка, 1898
Краіна Сьцяг Летувы Летува
Зацьверджаны 1919—1940 (паўторна 1988)
Tautiška giesmė у Вікісховішчы

Гімн Летувы пад назваю Народная песьня (лет. Tautiška giesmė) — дзяржаўны гімн Летувы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар тэксту і музыкі Вінцас Кудзірка (1858—1899). Апублікаваны ў часопісе «Звон» у 1898 годзе. Публічна выкананы ўпершыню ў Пецярбургу 13 лістапада 1899 году хорам пад кіраўніцтвам Часлава Сасноўскага. У Вільні выкананы 3 сьнежня 1905 году. Афіцыйна зацьверджаны ў якасьці дзяржаўнага гімну дэклярацыяй Сойму Летувы ў 1919 годзе.

За савецкім часам ад 1940 году быў пад забаронай. Па ўлучэньні Летувы ў склад СССР у якасьці гімну ў 1940—1941 і 1944—1950 гадох выконваўся «Інтэрнацыянал». У 1950—1988 гадох афіцыйна выкарыстоўваўся гімн Летувіскай ССР (тэкст — Антанас Венцлова, музыка — Баліс Дварыянас і Ёнас Швядас).

У 1988 годзе яшчэ да аднаўленьня незалежнасьці Летувы вернуты ў якасьці гімну Летувіскай ССР.

У сувязі з будаваньнем у Вільне помніка аўтару гімну (на помніку выбіты яго тэкст; скульптар Арунас Сакалаўскас, архітэктар Рычардас Крыштапавічус) разгарэлася дыскусія пра аўтэнтычнасьць аднаго радка трэцяга куплету. У арыгінальным тэксце Вінцаса Кудзіркі радок мае выгляд — па-летувіску: „Tegul saulė Lietuvos“ (літаральна «Хай сонца Летувы»), што, паводле меркаваньня некаторых дзеячоў (напрыклад, дырэктары Дабрачыннага фонду падтрымкі памяці Вінцаса Кудзіркі Стасіса Тамошайціса[1]), гучыць абсурдна, бо ніякага свайго сонца ў Летувы няма. У афіцыйным тэксьце гімну, зацьверджаным Соймам Летувы, радок выглядае — па-летувіску: „Tegul saulė Lietuvoj“ («Хай сонца ў Летуве»), што выклікае пярэчаньні прыхільнікаў аўтэнтычнага і традыцыйнага тэкстаў[2].

Тэкст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампазытар: Вінцас Кудзірка Словы: Вінцас Кудзірка

Lietuva, Tėvyne mūsų
Tu didvyrių žeme,
Iš praeities Tavo sūnūs
Te stiprybę semia.

Tegul Tavo vaikai eina
Vien takais dorybės
Tegul dirba Tavo naudai
Ir žmonių gėrybei

Tegul saulė Lietuvoj
Tamsumas prasalina,
Ir šviesa, ir tiesa
Mūs žingsnius telydi.

Tegul meilė Lietuvos
Dega mūsų širdyse,
Vardan tos Lietuvos
Vienybė težydi

Пераклад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даслоўны пераклад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летува, Радзіма наша,
Ты зямля герояў,
Што ў слаўнай мінуўшчыне
Бяруць свае сілы.

Няхай твае дзеці заўжды
Ідуць шляхамі праўды,
Няхай працуюць дзеля тваёй славы,
І дабрабыту людзей.

Няхай сонца Ў Летуве
Разгоніць цемру,
І сьветла і ясна, правам і праўдай
Вядзе нас наперад.

Хай любоў да цябе
Жарам гарыць у нашых сэрцах,
І ў імя гэтай Летувы,
будзе наша адзінства!

Літаратурны пераклад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

(Аўтар перакладу — Аляксей Арцёмаў)

Летува — айчына наша,
Край герояў мілы.
Дзеці ўсе твае ў мінулым
Здабываюць сілы.

І сыны хай абіраюць
Праўды шлях заўсёды,
Праца хай карысьць прыносіць,
Дабрабыт народны.

Сонца Летувы няхай
Змрок начны разгоніць,
Праўда слоў і сьвятло
Шлях наш азараюць.

Хай любоў да Летувы
Ў сэрцах загараецца,
Каб квітнець Летуве
У адзінстве нацыі!

Пераклады на іншыя мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе некалькі літаратурных перакладаў тэксту на ангельскую, польскую, расейскую мовы; перакладаўся таксама на караімскую мову, лаціну, латыскую, нарвэскую, туркмэнскую мовы і эспэранта

У 1928 годзе дзеля шматлікай супольнасьці расейскіх старавераў, што жылі ў Летувіскай рэспубліцы, на заказ урадоўцаў зрабілі афіцыйны расейскі пераклад гімну, які пачынаўся словамі: рас. «Летува, отчизна наша...», што сьведчыць пра даўнюю традыцыю ўжываньня саманазвы Летувы ў іншых мовах — насуперак пазыцыі летувісаў з 1990-х гадоў[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]