Гімн Паўночнай Македоніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Денес над Македонија» (Сёньня над Македоніяй) — дзяржаўны гімн Паўночнай Македоніі. Кампазытар — Тодар Скалаўскі. Аўтар тэксту — Влада Малескі. Створаны ў 1943 годзе. Быў выбраны ў якасьці гімну Македоніі ў складзе Югаславіі пасьля Другой сусьветнай вайны. Потым стаў гімнам незалежнай Македоніі.

Тэкст па-македонску[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Денес над Македонија

Денес над Македонија се раѓа,
ново сонце на слободата!
Македонците се борат,
за своите правдини!
Македонците се борат,
за своите правдини!

Одново сега знамето се вее,
на Крушевската република!
Гоце Делчев, Питу Гули,
Даме Груев, Сандански!
Гоце Делчев, Питу Гули,
Даме Груев, Сандански!

Горите македонски шумно пеат,
нови песни, нови весници!
Македонија слободна,
слободно живее!
Македонија слободна,
слободно живее!

Беларускі падрадковік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сёньня над Македоніяй

Сёньня над Македоніяй нараджаецца
новае сонца свабоды!
Македонцы змагаюцца
за свае правы!
Македонцы змагаюцца
за свае правы!

Сёньня зноў лунае сьцяг
Крушэўскай рэспублікі!
Гоцэ Дэлчэў, Піту Гулі,
Дамэ Груеў, Санданскі!
Гоцэ Дэлчэў, Піту Гулі,
Дамэ Груеў, Санданскі!

Лясы гучна пяюць
новыя песьні, новыя весткі!
Македонія вызваленая,
хай жыве свабоднай!
Македонія вызваленая,
хай жыве свабоднай!

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]