Guinness

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гінэс»)
Брама Сьвятога Джэймза
Пінта піва «Гінэс»

«Гі́нэс» (па-ангельску: Guinness) — цёмнае піва (дакладней, стаўт), якое вырабляецца ірляндзкае кампаніяй Arthur Guinness Son & Co. Вытворчасьць гэтага напою пачалася ў бровары ля брамы Сьвятога Джэймза (па-ангельску: St. James’s Gate Brewery) у Дубліне, заснаванай у 1759 годзе.

Віды піва «Гінэс»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Guinness (Гінэс) вырабляецца ў розных варыянтах:

  1. Guinness Draught Stout (прадаецца ў кегах і ўтрымоўвае ад 4,1 да 4,3 % алькаголю (alcohol by volume = abv));
  2. Extra Cold Draught Stout (прадаецца ў кегах і пры разьліве падвяргаецца моцнаму астуджэньню, утрыманьне алькаголю: 4,1—4,3 %);
  3. Guinness Draught (у бутэльках). Усярэдзіне бутэлек знаходзіцца запатэнтаваная rocket widget, для наданьня густу розьліўнага піва, утрыманьне алькаголю: 4,1—4,3 %;
  4. Guinness Draught (у слоіках). Усярэдзіне слоікаў знаходзіцца запатэнтаваная shaped widget, утрыманьне алькаголю: 4,1—4,3 %;
  5. Guinness Draught Surger (адмысловы выпуск Guinness Draught для выкарыстаньня Guinness Surger у хатніх умовах, утрыманьне алькаголю: 4,1—4,3 %);
  6. Guinness Original/Extra Stout (найболей набліжаны па гусьце да арыгінальнага портэру, які выпускаў Артур Гінэс (Arthur Guinness), утрыманьне алькаголю: 4,2—4,3 %; (Ангельшчына, Ірляндыя), утрыманьне алькаголю 5 % (Канада, большасьць краін Эўропы), утрыманьне алькаголю 6 % (ЗША, Аўстралія, Японія));
  7. Guinness Foreign Extra Stout (у асноўным прадаецца ў краінах Заходняй Афрыкі, краінах Карыбскага басэйна і Азіі, утрыманьне алькаголю: 5 % abv (Кітай), утрыманьне алькаголю 6,5 % (Ямайка), утрыманьне алькаголю 7,5 % (Афрыка), утрыманьне алькаголю 8 % (Малайзія));
  8. Guinness Foreign Extra Stout Nigeria (у Нігерыі і Вялікабрытаніі ў вытворчасьці Гінэса выкарыстоўваецца сорго (sorghum) замест ячменю, утрыманьне алькаголю: 7,5 %);
  9. Guinness Special Export Stout (прадаецца ў Бэльгіі, утрыманьне алькаголю: 8 %);
  10. Guinness Bitter (ангельскае горкае (bitter) піва, утрыманьне алькаголю: 4,4 %);
  11. Guinness Extra Smooth («мяккі» стаўт, прадаецца ў Рэспубліцы Гана, Камэруне і Нігерыі, утрыманьне алькаголю: 5,5 %);
  12. Malta Guinness (безалькагольнае салодкае піва, прадаецца ў Афрыцы);
  13. Guinness Mid-Strength (стаўт з малым утрыманьнем алькаголю, у дадзены момант праходзіць тэст у горадзе Лімэрык (Limerick), Ірляндыя, утрыманьне алькаголю: 2,8 %);
  14. Guinness Brew 39 Limited Edition (першы новы гатунак Гінэса, выпушчаны ў кастрычніку 2005 году ў рамках праграмы Guinness Brewhouse Series™ — калекцыя стаўтаў абмежаванага выпуску).
  15. Guinness Toucan Brew (другі новы гатунак Гінэса, выпушчаны ўлетку 2006 году ў рамках праграмы Guinness Brewhouse Series™ — калекцыя стаўтаў абмежаванага выпуску).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]