Гіпаліт Лабаноўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гіпаліт Лабаноўскі
Дата сьмерці 9 красавіка 1831(1831-04-09)
Месца сьмерці

Гіпалі́т Лабано́ўскі (па-польску: Hipolit Łabanowski; 9 красавіка 1831 году ў Сьніпішках) — судзьдзя земскі віленскі, ў паўстаньні 1830—1831 гадоў кіраўнік аддзелу паўстанцаў.

Лабаноўскі быў ініцыятарам арганізацыі залогі (5 красавіка) на расейскую каманду Вількаміра, якая пад камандаваньнем генэрала Бязабразава адступала ў кірунку Вільні і пасьпяхова камандаваў атакай толькі да імгненьня, калі расейскі камандзір папрасіў капітуляваць. Лабаноўскі прыймаў гэтую прапазыцыю, хаця яго жаўнеры востра пратэставалі; аднаго зь іх, Кандратовіча, застрэліў. Яго легкадумнасьць каштавала паўстанцам стратай магчымасьці перамогі, а яму самому — жыцьцё. Калі толькі расейцы прайшлі пазыцыі паўстанцаў, Лабаноўскі, які ім спадарожнічаў для адданьня зброі, быў схоплены. Паўстанцам не ўдалося адваяваць яго. У Вільні быў асуджаны да расстрэлу. Расстрэл адбыўся 9 красавіка ў прадмесьці Сьніпішкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • E. Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, сс. 60—61, у Інтэрнэце  (пол.)