Гірыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гірыны
лац. Hiryny / Giryny
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Мядзельскі
Насельніцтва: 5 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222397
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°52′54.1″ пн. ш. 26°53′15.0″ у. д. / 54.881694° пн. ш. 26.8875° у. д. / 54.881694; 26.8875Каардынаты: 54°52′54.1″ пн. ш. 26°53′15.0″ у. д. / 54.881694° пн. ш. 26.8875° у. д. / 54.881694; 26.8875
Гірыны на мапе Беларусі ±
Гірыны
Гірыны
Гірыны
Гірыны
Гірыны
Гірыны

Гі́рыны[1] — вёска ў Беларусі, на беразе возера Мястры. Уваходзяць у склад Мядзельскага сельсавету Мядзельскага раёну Менскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Герын

Герын або Гірын (Gerin, Girin) — імя германскага паходжаньня[2][3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1904 годзе Гірыны ўпамінаюцца як вёска Кабыльніцкай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 42 жыхары. Побач зь вёскай знаходзяўся фальварак Гірыны Мядзельскай воласьці Вялейскага павету. Фальварак быў у валоданьні пана Алановіча. Фальварак налічваў 9 жыхароў. На 1907 год вёска налічвала 7 двароў, 50 жыхароў.

На 1921 год Гірыны былі засьценкам Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Засьценак налічваў 9 двароў і 46 жыхароў.

12 кастрычніка 1940 году Гірыны ўвайшлі ў склад Баярскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). Налічваліся 14 двароў і 69 жыхароў.

У верасні 1943 году — у Другой сусьветнай вайны нацысты цалкам спалілі вёску. Па вайне Гірыны былі адбудаваныя.

У 1948 годзе савецкія ўлады стварылі калгас імя Пушкіна. З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году Гірыны знаходзіліся ў складзе Мядзельскага сельсавету, з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну. 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці. З 1960 году вёска ўваходзіць у склад калгасу «Ленінскі шлях» з цэнтрам у вёсцы Баяры.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 1997 году — 9 двароў, 17 жыхароў
  • 1999 год — 19 жыхароў
  • 2010 год — 5 жыхароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 338.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 573.
  3. ^ Forssner T. Continental-Germanic Personal Names in England in Old and Middle English Times. — Uppsala, 1916. P. 108.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.