Дабравода

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дабравода
польск. Dobrowoda
Дабравода
Першыя згадкі: 1560
Былая назва: Добрая Вода
Мясцовая назва: Dobryvoda
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Кляшчэлі
Насельніцтва: 225 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-250
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°33′39″ пн. ш. 23°22′59″ у. д. / 52.56083° пн. ш. 23.38306° у. д. / 52.56083; 23.38306Каардынаты: 52°33′39″ пн. ш. 23°22′59″ у. д. / 52.56083° пн. ш. 23.38306° у. д. / 52.56083; 23.38306
Дабравода на мапе Польшчы
Дабравода
Дабравода
Дабравода
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дабраво́да (па-польску: Dobrowoda, па-падляску: Dobrývoda[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Кляшчэлі.

Царква сьв. Параскевы (2002 г.).

Побач зь вёскай праходзіць чыгуначная лінія Седльцы - Ваўкавыск. У сярэдзіне вёскі знаходзіцца крыніца з пабудаванай невялікай каплічкай. Паводле народных павер'яў вада з крыніцы зьяўяецца аздаравіцельнай[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Кляшчэлях). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія сьв. Жыгімонта ў Кляшчэлях[4]).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дабравода ўпершыню згадваецца ў дакуманце 1560 г., які датычыў апісаньня земляў места Кляшчэлі. Прадмесьце Дабравода разьмяшчалася на 60 валоках зямлі і тутэйшыя гаспадары мелі статус мяшчанаў каралеўскага места Кляшчэлі. Паводе перапісу 1896 г. пражывалі тут 477 жыхары ў 98 хатах, усе былі праваслаўныя[5]. У міжваенны пэрыяд Дабравода прыналежала да гміны Кляшчэлі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 297 жыхароў (1 каталік, 293 праваслаўных і 3 жыдоў; 296 жыхароў было запісаных палякамі і толькі 1 беларусам)[6]. На пачатку 50. гадоў 20 ст. быа тут пабудаваная невялікая драўляная капліца ў гонар сьв. Паракевы Пятніцы. У 1998 г. пачалася пабудова новай мураванай царквы (завершаная ў 2002 г.). У 2003 г. старая драўляная капліца была перавезеная ў новазаснаваны манастыр у Кастамлоты.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Anna Anisimowicz, Monika Dzienisik, Marta Małaszewska, Julitta Skowroska, Dobrowoda, Kleszczele: Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Kleszczelowskiej, 2003.

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych.(пол.) Праверана 1 чэрвеня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Dobryvoda svoja.org Праверана 1 чэрвеня 2015 г.
  3. ^ Antonina Troc-Sosna Cudowne źródełko w Dobrowodzie(пол.) Przegląd Prawosławny Праверана 1 чэрвеня 2015 г.
  4. ^ KLESZCZELE - Parafia świętego Zygmunta(пол.) Праверана 1 чэрвеня 2015 г.
  5. ^ Bazyli Krupicz, Od wydawcy [w:] Anna Anisimowicz, Monika Dzienisik, Marta Małaszewska, Julitta Skowroska, Dobrowoda, Kleszczele: Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Kleszczelowskiej, 2003
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21(пол.) Праверана 1 чэрвеня 2015 г.