Дабраслаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дабраслаўка
трансьліт. Dabraslaŭka
Сьвята-Траецкая царква
Сьвята-Траецкая царква
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Бабрыкоўскі
Насельніцтва: 348 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225742
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°24′0″ пн. ш. 26°15′0″ у. д. / 52.4° пн. ш. 26.25° у. д. / 52.4; 26.25Каардынаты: 52°24′0″ пн. ш. 26°15′0″ у. д. / 52.4° пн. ш. 26.25° у. д. / 52.4; 26.25
Дабраслаўка на мапе Беларусі ±
Дабраслаўка
Дабраслаўка
Дабраслаўка
Дабраслаўка
Дабраслаўка
Дабраслаўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дабрасла́ўка[1]вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Бабрыкоўскага сельсавету. Празь вёску праходзіць аўтастрада ГанцавічыЛагішын Р105. Празь вёску цячэ ручай, які ўліваецца ў вёску Вісьліца.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая пісьмовая згадка ў 1657 годзе. Вёска зьяўлялацца даўняй уласнасьцю князёў Друцкіх-Любецкіх, на сродкі якіх ў 1758 годзе была пабудавана Траецкая царква.

У XIX стагодзьдзі — цэнтар воласьці Пінскага павету (17 вёсак з 1229 жыхарамі).

Падчас Першай сусьветнай вайны 10 верасьня 1915 году (па старым стылі) у царкве прайшла імша па загінулай недалёка ад вёскі сястры міласэрнасьці 105-га пяхотнага Арэнбурскага палка Рымы Івановай — адзінай у гісторыі Расеі жанчыны, узнагароджанай ордэнам Сьвятога Георгія 4-й ступені.

У 1920—1930-я гады цэнтар гміны, у якую ўваходзілі вёскі Бобрык, Канатоп, Ліпнікі, Малая Плотніца, Пласкіна, Багны, Церабень, Чухава, Задуб’е, шэраг прыватных уладаньняў і хутароў. Мясцовы маёнтак належаў Веры Хамянтоўскай, а пасьля яе сынам Аляксею і Дзьмітрыю.

У 1944 годзе фашысты спалілі 67 двароў і забілі 16 жыхароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1998 год — 507 жыхароў, 245 двароў; 1999 год — 485 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 429 жыхароў, 220 двароў; 2009 год — 348 жыхароў

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 225

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]