Дакота (сьпявачка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Герасімовіч.
Маргарыта Герасімовіч
Дакота на дзявочніку Teens 2017
Дата нараджэньня 9 сакавіка 1990 (34 гады)
Месца нараджэньня Менск
Грамадзянства Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія сьпявачка
Жанры поп, ска-панк[d], панк-рок і гардкор-панк
Інструмэнты голас[d] і фартэпіяна
Псэўданімы Дакота
Сайт www.dakota-muz.ru

Маргарыта Герасімовіч (псэўданім: Дакота; нарадзілася 9 сакавіка 1990, Менск) — беларуская сьпявачка.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыла музычную школу, сьпявала ў хоры «Тоніка» Уладзімера Кандука, займалася ў студыі эстраднага вакалу «Фортэ», пасьля «Фабрыкі Зорак-7» вырашыла паступаць у УДІК на рэжысэрскі факультэт.

Зь пяці гадоў займаецца музыкай[1], у дзесяць запісала першае дэма.

За апошнія паўгады Маргарыта атрымала прызавыя месцы ў трох беларускіх конкурсах па вакале, выконваючы ўласныя песьні і самастойна здымаючы для выступаў відэа-кліпы.

Акрамя вакалу і музыкі Маргарыта захапляецца фатаграфіяй і рэжысурай відэа.

З 2012 году салістка групы Monroe.

Эўрафэст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпявачка ў апошні дзень, 25 лістапада, падала заяўку на беларускі адбор да «Эўрабачаньня-2009». А засьпяваць нечакана вырашыла на роднай мове. Тэкст для новага хіта Дакоты напісаў паэт Глеб Лабадзенка[2]. Дакота ледзь не адзіная выканаўца, якая хацела б засьпяваць на «Эўрабачаньні» па-беларуску. Як паведаміла прадусэр «Эўрафэста» Анастасія Ціхановіч, сярод заявак пераважаюць песьні па-расейску і па-ангельску[3].

З асноўных канкурэнтаў Дакоты выступяць Пётар Ялфімаў, Гюнеш, гурт Litesound, Вольга Плотнікава, Аляксандар Патліс і іншыя. Але канкурэнты беларускую мову не выкарысталі.

Псэўданім[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступае Маргарыта пад псэўданімам «Дакота», у перакладзе з партугальскага слэнгу азначае «шматгранная, незвычайная».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]