Далас Старз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Далас Старз
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Далас, Тэхас
Заснаваны 1967
Стадыён Амэрыкан Эйрлайнз Сэнтар
Колеры Зялёны, чорны, белы і срэбны
                   
Гісторыя Мінэсота Норт Старз
1967—1993
Далас Старз
1993 — цяпер
Галоўны трэнэр
Капітан Джэймі Бэн[d]
Афіцыйны сайт stars.nhl.com (анг.)

Далас Старз (па-ангельску: Dallas Stars) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Далас, штат Тэхас, ЗША, і спаборнічае ў Цэнтральным дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі.

Першапачаткова «Старз» былі заснаваныя ў 1967 годзе, стаўшы адным з клюбам пашырэньня НХЛ у 1967 годзе. Першай назвай каманды была «Мінэсота Норт Старз», і сьпярша клюб базаваўся ў горадзе Блумінгтане у штаце Мінэсота. Перад сэзонам 1978—1979 гадоў з дазволу кіраўнікоў НХЛ каманда аб’ядналася з «Кліўлэнд Бэранз», бо абедзьве каманды мелі фінансавыя цяжкасьці. Перад пачаткам сэзону 1993—1994 гадоў франшыза пераехала ў Тэхас, атрымаўшы сучасную назву «Далас Старз».

У 2000 годзе каманды гулец Ніл Бротэн быў уведзены ў Залю хакейнай славы ЗША. У 2009 годзе Брэт Гол стаў першым гульцом «Старз», які быў улучаны ў Залю хакейнай славы, за ім рушылі ўсьлед Эд Бэлфур, Джо Ньюўэндайк і Майк Мадана. Мадана наагул ёсьць самым выніковым хакеістам франшызы. У 1999 годзе клюб выйграў Кубак Стэнлі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб «Мінэсота Норт Старз» пачаў гуляць у 1967 годзе, калі далучыўся да НХЛ пры пашырэньні лігі з шасьці да дванаццаці ўдзельнікаў. Свае хатнія гульні каманда ладзіла ў нядаўна пабудаванай арэне ў Блумінгтане з штату Мінэсота. Першапачаткова каманда мела посьпехі, але пасьля некалькіх дрэнных сэзонаў у сярэдзіне 1970-х гадоў клюб зьведаў фінансавыя цяжкасьці. У 1978 годзе каманда аб’ядналася зь іншым клюбам НХЛ «Кліўлэнд Бэранз», які таксама бедаваў у гэты час. Улічваючы гаротны стан абодвух клюбаў, кіраўніцтва лігі дало дазвол на зьліцьцё франшызаў. У 1981 годзе каманда нават дакрочыла да фіналу Кубка Стэнлі, але саступіла тытул «Нью-Ёрк Айлэндэрз». Да пачатку 1990-х гадоў з паніжэньнем наведвальнасьці і зьніжэньнем прыбытку кіраўніцтва клюбу пачало шукаць новы горад для сваёй франшызы.

Клюб разглядаў магчымасьць пераезду ў Сан-Хасэ ці Анагайм. У 1993 годзе, на тле далейшых праблемаў з наведвальнасьцю і асабістамі спрэчкамі, кіраўнік клюбу Норман Грын атрымаў дазвол лігі на пераезд каманды ў Далас, пачынаючы з сэзону 1993—1994 гадоў[1]. Грына пераканаў былым абаронцам клюбу амэрыканскага футболу «Далас Каўбойз» Роджэрам Стабакам, што Далас стане прыдатным месцам для каманды НХЛ[2]. Зь пераездам каманды ў паўднёвыя Злучаныя Штаты, Грын вырашыў адмовіцца ад прыметніка «Норт» (бел. паўночны), у выніку атрымалася назва каманды «Далас Старз». У сувязі з тым, што ліга правяла пераразьмеркаваньне імёны канфэрэнцыяў і дывізіёнаў, «Далас Старз» быў перамешчаны ў Цэнтральны дывізіён Заходняй канфэрэнцыі. У сваю першую гульню на новым месцы «зоркі» здабылі перамогу 5 кастрычніка 1993 году ў матчы супраць «Дэтройт Рэд Ўінгс»[3]. У той гульні першую шайбу абноўленай каманды закінуў Ніл Бротэн. Папулярнасьць каманды хутка расла, чаму спрыяў непасрэдны посьпех каманды на лёдзе, а таксама найлепшы сэзон Майка Модана, які за 50 матчаў здолеў зарабіць 93 пункты на свой рахунак. «Далас Старз» трапіў у плэй-оф Кубак Стэнлі, дзе ў першым раўндзе перагуляў «Сэнт-Луіс Блюз», але саступіў у наступным «Ванкувэр Кэнакс». У сьнежні 1995 году Грын усё ж такі прадаў клюб Тому Гіксу[2].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
29 Сьцяг ЗША Джэйк Отынджэр 18.12.1998 41 Сьцяг Канады Скот Ўэджўуд 14.08.1992
Абаронцы
2 Сьцяг Фінляндыі Яні Хаканпяа 31.03.1992 4 Сьцяг Фінляндыі Міра Хэйсканэн 18.07.1999
5 Сьцяг Швэцыі Нільс Люндквіст 27.07.2000 20 Сьцяг ЗША Раян Сутэр 21.01.1985
23 Сьцяг Фінляндыі Эса Ліндэл 23.05.1994 44 Сьцяг Канады Джоэл Гэнлі 08.06.1991
55 Сьцяг ЗША Томас Гарлі 19.08.2001
Нападнікі
10 Сьцяг Канады Тай Дэлэндрэа 21.07.2000 12 Сьцяг Чэхіі Радэк Факса 09.01.1994
14 Сьцяг Канады Джэймі Бэн 18.07.1989 15 Сьцяг ЗША Крэйг Сьміт 05.09.1989
16 Сьцяг ЗША Джо Павэлскі 11.07.1984 18 Сьцяг Канады Сэм Стыл 03.02.1998
21 Сьцяг ЗША Джэйсан Робэртсан 22.07.1999 24 Сьцяг Фінляндыі Роопэ Хінц 17.11.1996
27 Сьцяг Канады Мэйсан Марчмэнт 18.06.1995 53 Сьцяг Канады Ўаят Джонстан 14.05.2003
63 Сьцяг Расеі Яўген Дадонаў 12.03.1989 91 Сьцяг Канады Тайлер Сэгін 31.01.1992
95 Сьцяг Канады Мэт Дзюшэн 16.01.1991

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]