Дамба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дамба ў Канбэры, Аўстралія

Дамба (ад нід. dam) — гідратэхнічнае збудаваньне, якое ўяўляе сабой бар’ер для вады, якая цячэ, альбо стрымлівае ваду, якая стаіць.

Адрозьніваюць дамбы:

  • напорныя абмежавальныя — для захоўваньня нізменасьцей ў далінах рэк і марскіх узбярэжжаў ад затапленьня;
  • безнапорныя — для рэгуляваньня руслаў рэк.

Дамбы (плаціны) будуюць таксама бабры. Дамба можа ўтварыцца адвольна (заторы з нанесеных бярвеньняў, лёду і г.д.).