Дамова аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Гарбачоў і Роналд Рэйган падпісываюць дамову ў Белым Доме, 1987 год
Балістычная ракета (Р-12 Дзьвіна). Помнік у Баранавічах, прысьвечаны ДРСМД

Дамова аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці (ДРСМД, РСМД) — дамова паміж СССР і ЗША, падпісаная Міхаілам Гарбачовым і Роналдам Рэйганам 8 сьнежня 1987 году падчас савецка-амэрыканскай сустрэчы на ​​вышэйшым узроўні ў Вашынгтоне. Дамова набыла моц 1 чэрвеня 1988 году. Дамова ўпершыню ў гісторыі дазволіла ліквідаваць цэлы кляс узбраеньняў: бакі абавязаліся зьнішчыць усе комплексы балістычных і крылатых ракет наземнага базаваньня сярэдняй (1000-5500 км) і меншай (ад 500 да 1000 км) далёкасьці, а таксама не вырабляць, не выпрабоўваць і ня разгортваць такія ракеты ў будучыні.

У адпаведнасьці з Дамовай бакі на працягу трох гадоў павінны былі зьнішчыць усе пускавыя ўстаноўкі і ракеты наземнага базаваньня з радыюсам дзеяньня ад 500 да 5500 кілямэтраў, уключаючы ракеты як на эўрапейскай, так і на азіяцкай тэрыторыі СССР. Дамова прадугледжвала працэдуры праверкі інспэктарамі, што павінны былі сачыць за зьнішчэньнем ракет процілеглага боку.

Да падпісаньня Дамовы ў ЗША балістычныя ракеты клясыфікаваліся на міжкантынэнтальныя (звыш 5000 км), сярэдняй (ад 500 да 5000 км) і малой (ад 150 да 500 км) далёкасьці. У СССР да сярэдзіны 1980-х вылучаліся яшчэ апэратыўна-тактычныя ракеты (ад 1 да 500 кілямэтраў). У ЗША тактычныя (апэратыўна-тактычныя) ракеты мелі далёкасьць палёту ад 1 да 150 кілямэтраў. У 1987 годзе, з падпісаньнем Дамовы, была канчаткова ўстаноўлена новая клясыфікацыя.

Згодна з арт. 3 Дамовы, зьнішчэньню падлягалі:

Да чэрвеня 1991 году дамова была выкананы: СССР зьнішчыў 1846 ракетных комплексаў (зь іх каля паловы — ракеты, якія не знаходзіліся на баявым дзяжурстве); ЗША — 846 комплексаў[1].

У 2018 годзе Дональд Трамп заявіў, што Расея парушае ДРСМД і абвясьціў аб выхадзе яго краіны з гэтай дамовы[2]. 1 лютага 2019 году Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэо абвясьціў, што Злучаныя Штаты ад 2 лютага пачнуць працэс дэнансацыі Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці [3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]