Дамінік Мікалай Радзівіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дамінік Мікалай Радзівіл
Дамінік Мікалай Радзівіл
Дамінік Мікалай Радзівіл

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1653
Памёр 27 ліпеня 1697
Варшава
Пахаваны
Род Радзівілы
Бацькі Аляксандар Людвік Радзівіл
Люкрэцыя Марыя Строзі
Дзеці Ян Мікалай Радзівіл[1], Міхал Антоні Радзівіл[d][1], Мікалай Фаўстын Радзівіл[1], Лукрэцыя Кацярына з Радзівілаў[d][1], Адэлаіда Цэцылія з Радзівілаў[d][1], Соф’я з Радзівілаў[d][1], Фелікс Радзівіл[d][1] і Марыяна з Радзівілаў[d][1]
Дзейнасьць палітык
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дамінік Радзівіл.

Дамінік Мікалай Радзівіл (верасень 1648 або 1653 — 27 ліпеня 1697) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі надворны літоўскі (1677—1681), падканцлер (1681—1690) і канцлер вялікі літоўскі (з 1690).

Быў старостам лідзкім, ваўкавыскім і вярбілаўскім. 3 1690 ардынат на Клецку.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Аляксандра Людвіка, ваяводы полацкага, і Люкрэцыі Марыі Строзі. Заснавальнік малодшай (клецкай) лініі роду.

Навучаўся ў Італіі[2]. Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хоцінам 1673 і ў вайне 1683. Абіраўся паслом на соймы 1669 (удзельнічаў у абраньні каралём і вялікім князем Міхала Вішнявецкага), 1674 (падтрымаў абраньне Яна Сабескага), 1676, 1681. Маршалак Галоўнага Трыбуналу ў 1685.

Першы раз ажаніўся з Ганнай Мар’янай Палубінскай, другі — з Ганнай Крыстынай Любамірскай. У першы шлюбе меў дачок Люкрэцыю Кацярыну, Адэляіду Цэцылію, Соф’ю і Мар’яну, а таксама сыноў Яна Мікалая Аляксандра, Мікалая Фаўстына, Фэлікса і Міхала Антонія[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]