Дамінік Міхал Слушка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дамінік Міхал Слушка

Герб «Астоя»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1655
Памёр 31 студзеня 1713
Род Слушкі
Бацькі Багуслаў Юры Слушка
Ганна з Патоцкіх
Жонка Канстанцыя з Падбярэзскіх
Дзеці Багдан, Яўстах, Багуслаў, Жыгімонт
Дзейнасьць вайсковец

Дамінік Міхал Слушка (каля 1655 — 31 студзеня 1713) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода полацкі (з 1686 году); палкоўнік.

Трымаў Рэчыцкае, Сураскае і Барысаўскае староствы[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац Слушкаў

Прадстаўнік шляхецкага роду Слушкаў гербу «Астоя», сын Багуслава Юрыя, падскарбія дворнага літоўскага, і Ганны з Патоцкіх. Меў старэйшага брата Юзэфа Багуслава, разам зь якім зацята супрацьстаяў фракцыі Сапегаў[3]. Быў адным з камандзіраў у бітве пад Алькенікамі[4].

У 1690 годзе распачаў будаўніцтва палаца ў Вільні, вядомага як палац Слушкаў, паводле праекту італьянскіх мастакоў Мікелянджэлё Пальлёні і Джаваньні П’етра Пэрці (будаўніцтва вялося 10 гадоў)[5]. У 1705 і 1709 у палацы гасьцяваў расейскі цар Пётар I[6].

Быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1681, 1690 і 1695 гадах.

Ажаніўся з Канстанцыяй, дачкой ваяводы смаленскага Рыгора Казімера Падбярэскага. У шлюбе меў сыноў Багдана, Яўстаха, Багуслава і Жыгімонта.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 240. — ISBN 978-83-65880-49-9
  2. ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Слушкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 597.
  3. ^ http://www.bilp.uw.edu.pl/ti/1861/foto/nn59.htm Tygodnik Ilustrowany, 1861
  4. ^ Opis bitwy pod Lejpunami w 1700 r. wg Starożytnej Polski Balińskiego i Lipińskiego
  5. ^ Drėma, Vladas (1991). Dingęs Vilnius. Vilnius: Vaga. pp. 341–342. ISBN 5-415-00366-5
  6. ^ Kirkor, Adam Honory (1991). Pasivaikščiojimas po Vilnių ir jo apylinkes. Vilnius: Viltis. p. 146. ISBN 5-417-00514-2

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]