Данецк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Данецк
укр. Донецьк
Большой герб Донецка.png Flag of Donetsk.svg
Герб Данецку Сьцяг Данецку
Першыя згадкі: 1779
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Плошча: 570,7 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць: Red Arrow Down.svg 968 906 чал.[1]
шчыльнасьць: 1697,75 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовыя індэксы: 83000—83490
Геаграфічныя каардынаты: 48°0′32″ пн. ш. 37°48′15″ у. д. / 48.00889° пн. ш. 37.80417° у. д. / 48.00889; 37.80417Каардынаты: 48°0′32″ пн. ш. 37°48′15″ у. д. / 48.00889° пн. ш. 37.80417° у. д. / 48.00889; 37.80417
Данецк на мапе Ўкраіны
Данецк
Данецк
Данецк
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт мескага галавы

Данецк (па-ўкраінску: Донецьк; да 1924 і ў 19411943 роках — Юзаўка, у 1923 року — Троцк[2], у 19231941 і 19431961 роках — Сталіна[3]) — места на паўднёвым усходзе Ўкраіны, на рацэ Кальміюс. Адміністрацыйны цэнтар Данецкай вобласьці. Плошча 570,7 км². Насельніцтва 968,9 тыс. чал. (2012). Знаходзіцца за 600 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, аэрапорт.

Данецк — разьвіты мэгаполіс, вялікі прамысловы і фінансавы цэнтар усходу Ўкраіны, г. зв. «шахтарская» сталіца.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Даўжыня з поўначы на поўдзень — 28 км;
  • Даўжыня з усходу на захад — 55 км;
  • Колькасьць раёнаў — 9;
  • Колькасьць пляцаў — 21;
  • Колькасьць вуліцаў, бульвараў, праспэктаў — 2200;
  • Агульная даўжыня вуліцаў — 2500 км;
  • Вадасховішчы — Кальміюскае вадасховішча (60 га), Данецкае мора (206 га);
  • Рэкі — 5: Кальміюс; Асмолаўка (13 км); Чарапашкіна (23 км); Скамарошка; Бахмутка.
  • Колькасьць тэрыконаў — 125.

Этымалёгія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Места арымала сваю назву ад рэчкі Северскі Данец, што цячэ на поўначы Данецкай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Краявід Юзаўкі, 1912
  • 1779: заснаваньне сяла Аляксандраўка на месцы сучаснага Данецку[4].
  • 1869: валіец Джон Юз распачаў будову мэталюргічнага заводу з працоўным селішчам (пасадам) Юзаўка або Юзава[5]; гэтая дата лічыцца афіцыйным заснаваньнем Данецку.
  • 1872: станцыя Канстантынаўскай чыгункі.
  • 1917: атрымаў статус места.
  • 1932: цэнтар вобласьці.
  • 1970: ЮНЭСКА вызнала Данецк найлепшым прамысловым местам у сьвеце.
  • 19782006: насельніцтва места перавышала 1 млн чалавек.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1926 — 174 тыс. чал.
  • 1939 — 474 тыс. чал.
  • 1959 — 708 тыс. чал.
  • 1971 — 891 тыс. чал.[6]
  • 1991 — 1160,7 тыс. чал.[7]
  • 2001 — 1033,4 тыс. чал.[8]

Нацыянальны склад (2001)[9]:

N Нацыянальнасьць Колькасьць Агул. вага (%)
1 Расейцы 493 392 48,15
2 Украінцы 478 041 46,65
3 Беларусы 11 769 1,15
4 Грэкі 10 180 0,99
5 Габрэі 5087 0,50
6 Татары 4987 0,50
7 Армяне 4050 0,40
8 Азэрбайджанцы 2098 0,20
9 Грузіны 2073 0,20
Іншыя 13 001 1,27
Разам 1 024 678 100,00

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканоміку места складаюць 200 прамысловых прадпрыемстваў з аб’ёмам вытворчасьці больш за 5 млрд грн. і звыш 20000 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнэсу, на якіх працуюць каля 180 тысячаў чалавек.

Прадпрыемствы па здабычы каменнага вугля, чорнай і каляровай мэталюргіі, машынабудаваньня (вытворчасьць горнага, мэталюргічнага і іншага абсталяваньня, лядоўняў, кабэля, ровараў і інш.), хімічнай (заводы: хімрэактываў, плястмасаў і інш.) і коксахімічнай, харчовай, лёгкай (у тым ліку баваўнянай) прамысловасьці.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культавыя збудаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасная архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Чисельність населення на 1 лютого 2012 року — Донецьке обласне управління статистики
  2. ^ Геннадий Рыбченков. Наши имена чужих городов // «Украина-Центр» № 47 2008
  3. ^ Український радянський енциклопедичний словник. — 2-е видання. — Т. 1. — К., 1986.
  4. ^ Феодосий Макаревский: Материалы для историко-статистического описания Екатеринославской Епархии: Церкви и приходы прошедшего XVIII столетия. — Екатеринослав: типография Я. М. Чаусского, 1880.
  5. ^ Юзово // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  6. ^ Донецк // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  7. ^ Донецк // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  8. ^ Про кількість та склад населення Донецької області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року (укр.)
  9. ^ Всеукраїнський перепис населення 2001 року

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Данецксховішча мультымэдыйных матэрыялаў