Даніель Піета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Даніель Піета
Pietta kev 08.JPG
Рост 182 см
Вага 90 кг
Пазыцыя левы нападнік
Кідок левы
Дата нараджэньня 9 сьнежня 1986 (28 гадоў)
Месца нараджэньня Крэфэль, Нямеччына
Клюб Крэфэльд Пінгвін
Выступаў за Фюшэ Дуйсбург
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Нямеччыны па хакеі Нямеччына
Гульнявая кар’ера 2004 — цяпер

Даніель Піета (па-нямецку: Daniel Pietta, нар. 9 сьнежня 1986, Крэфэльд, Нямеччына) — нямецкі хакеіст, гулец клюбу «Крэфэльд Пінгвін» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Піета пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў моладзевым складзе роднага клюбу «Крэфэльд Пінгвін» у 2001 годзе. Падчас выступу ў моладзевай лізе Даніель быў адным з самых актыўных гульцоў. У сэзоне 2004—2005 гадоў нечакана для ўсіх Даніель перайшоў на правах арэнды ў клюб ніжэйшай лігі «Фюшэ Дуйсбург». Большую частку сэзону Піета не паказваў сваіх бамбардзірскіх якасьцяў, у выніку набраў толькі 19 пунктаў за сэзон.

У сэзоне 2005—2006 гадоў нападнік зноўку вярнуўся ў свой ​​родны клюб, дзе атрымаў цьвёрдае месца ў асноўнай камандзе. Кантракт з клюбам быў падоўжаны да 2014 году.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны Даніель стаў удзельнікам чэмпіянату сьвету 2012 году.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]