Дарагабуж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дарагабуж
лац. Darahabuž
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Герб Дарагабужу
Першыя згадкі: 1150
Магдэбурскае права: 1625
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Смаленская вобласьць
Муніцыпальны раён: Дарагабускі
Плошча: 10 км²
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 11 160 чал.
шчыльнасьць: 1116 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 48144
Паштовы індэкс: 215710, 215713
Нумарны знак: 67
Геаграфічныя каардынаты: 54°55′12″ пн. ш. 33°18′28″ у. д. / 54.92° пн. ш. 33.30778° у. д. / 54.92; 33.30778Каардынаты: 54°55′12″ пн. ш. 33°18′28″ у. д. / 54.92° пн. ш. 33.30778° у. д. / 54.92; 33.30778
Дарагабуж на мапе Расеі
Дарагабуж
Дарагабуж
Дарагабуж
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дарагабу́ж — места ў Расеі, на рацэ Дняпры. Адміністрацыйны цэнтар Дарагабускага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 9966 чалавек. Знаходзіцца за 125 км на ўсход ад Смаленску; чыгуначная лінія злучае места з станцыяй Сафонава.

Дарагабуж — магдэбурскае места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дарагабуж, з мапы 1539 г.

Раньнія часы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Дарагабуж зьмяшчаецца ў грамаце смаленскага князя Расьціслава Мсьціславіча і датуецца 1150 годам.

У 1300 годзе Дарагабуж, відаць, уваходзіў у склад Вяземскага княства (калі смаленскі князь Аляксандар Глебавіч узяў Дарагабуж у аблогу, на дапамогу месту прышоў вяземскі князь Андрэй Міхайлавіч)[1]. У 1345 годзе вяземскі і дарагабускі князь Фёдар Сьвятаславіч выдаў сваю дачку за маскоўскага князя Сямёна Гордага, пакінуў свае ўладаньні і атрымаў вотчыну ў Волаку Ламскім[1].

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дняпро каля Дарагабужу, 1886 г.

У 1404 годзе Дарагабуж разам з навакольнымі землямі далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага[2]. У 1480-я гады ён упамінаецца як цэнтар намесьніцтва (намесьнікамі дарагабускімі былі Ц. Масальскі, Ф. Адоеўскі). У 1499 годзе каля Дарагабужу ў маскоўскі палон трапілі князь Канстантын Астроскі, намесьнік смаленскі Станіслаў, маршалкі Асьціковіч і Літавор Храптовіч, князі Друцкі, Масальскі і іншыя.

Пад 1500 годам у літоўскіх (беларускіх) летапісах упамінаецца князь Сямён Іванавіч, які ў «ізмені целование крыжа» (прысягу) з Дарагабужам і «предается Москве»; менавіта тут маскоўскі гаспадар Васіль Іванавіч атрымаў сумную для яго вестку пра перамогу свайго былога вязьня князя К. Астроскага пад Воршай. У 1503 годзе места апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы[2]. У 1508 годзе войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам С. Кішкам занялі Дарагабуж, аднак паводле ўмоваў міру места засталося за Масквой.

У пачатку ХVІІ ст. Дарагабуж вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзілі адпаведныя мірныя дамовы 1618 і 1634 гадоў. У 1610 годзе места стала цэнтрам староства ў Смаленскім павеце Смаленскага ваяводзтва. 28 траўня 1625 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Дарагабужу Магдэбурскае права і герб «у блакітным полі вобраз Панны Марыі»[3]. На 1650 год тут было 184 двары, працавалі гасьціны двор і 3 млыны. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе места захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Панарама места да 1917 г.

Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Дарагабуж апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1708 годзе ён стаў цэнтрам павету Смаленскай губэрні. У 1780 годзе ўлады даравалі месту новы расейскі герб.

У час вайны 1812 году 25 жніўня Дарагабуж занялі францускія войскі пад камандай маршала Нея, якія кантралявалі яго да 7 лістапада. У выніку ваенных дзеяньняў места страціла 667 будынкаў.

Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, беларусы складалі 65,99% насельніцтва Дарагабускага павету, «сумесь беларусаў і расейцаў» — 29,04%[4]. У канцы ХІХ ст. у Дарабужы было 1043 драўляныя будынкі і 68 камяніцаў, дзейнічалі 12 цэркваў. Штогод адбывалася 4 кірмашы, дзе гандлявалі галоўным чынам пянькой, каноплямі і іншымі сельскагаспадарчымі вырабамі, існавалі невялічкія бровар, гарбарня і капніца (тапельня воску).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дарагабуж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну[5]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У Другую сусьветную вайну з 5 кастрычніка 1941 да 1 верасьня 1943 году Дарагабуж знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1863 год — 8467 чал. (паводле іншых зьвестак — 9010 чал.[3]), у тым ліку 20 каталікоў[6]
  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 7,8 тыс. чал.; 1959 год — 5,8 тыс. чал.; 1992 год — 13,5 тыс. чал.[7]; 1998 год — 13,3 тыс. чал.[8]
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 11 470 чал.; 2017 год — 9966 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Дарагабужы працуюць паліклініка і лякарня.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ільнаперапрацоўчы, сыраробны і цагельны, хлебазавод. Вытворчасьць мэблі. Лясгас, друкарня. Завод па вытворчасьці аміяку, аміячнай салетры, складаных мінэральных угнаеньняў — NPK і сухіх зьмяшаных угнаеньняў, прадукцыі неарганічнай хіміі.

  • ААТ «Дарагабуж» кампаніі «Акрон».

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вал земляны
  • Капліца (1911)
  • Саляны склад (XVIII ст.)
  • Царква Раства Барагодзіцы (1703—1711, XIX—XX стагодзьдзі)
  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1835)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гасьціны двор (XVIII ст.)
  • Царква Божага Яўленьня (XVIII ст.)
  • Царква Казанскага абраза Маці Божай (1786)
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1778)
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (1790)
  • Царква Смаленскага абраза Маці Божай (1792)
  • Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятога Стэфана (1807)
  • Царква Сьвятога Фёдара Яраслаўскага (1776)
  • Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1778)
  • Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (1840)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Цемушаў В. Дарагабуж // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 577.
  2. ^ а б Смоленская область: Энцикл. Т. 2. — Смоленск, 2003.
  3. ^ а б Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 153.
  4. ^ Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.
  5. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
  6. ^ Sulistrowski F. Dorohobuż // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 123.
  7. ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  8. ^ Энциклопедический словарь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]