Дар’я Юркевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дар’я Юркевіч Біятлён
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дар’я Аляксандраўна Юркевіч
Грамадзянства Беларусь
Дата нараджэньня 6 сакавіка 1988 (36 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, БССР, СССР
Рост/вага 160 см / 51 кг
Адукацыя БДУФК
Кубак сьвету
(у тым ліку Алімпійскія гульні)
Подыюмаў 1

Да́р’я Алякса́ндраўна Юрке́віч (нарадзілася 6 сакавіка 1988 году, Менск) — беларуская біятляністка.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На міжнародных спаборніцтвах дэбютавала ў 2008 годзе ў рамках чэмпіянату сьвету па летнім біятлёне ў От Мар’ен(fr), дзе ў спрынце заняла 23 месца, а ў перасьледзе 13. У 2009 годзе адабраная ў юніёрскую зборную Беларусі, выступала на чэмпіянаце сьвету сярод юніёраў у канадзкім Кэнмары(en), дзе найлепшым ейным індывідуальным выступам было 20 месца ў спрынце. У 2009 годзе ўдзельнічае ў чэмпіянаце Эўропы сярод юніёраў ва Ўфе, дзе займае 4 месца ў індывідуальнай гонцы, 25 у спрынце, 15 у персьледзе, становіцца срэбным прызэрам у эстафэтнай гонцы[1].

У сэзоне 2009—2010 гадоў дэбютуе ў Кубку IBU. Найлепшым дасягненьнем у Кубку IBU было 5 месца ў індывідуальнай гонцы ў Нова-Места(cz) ў 2011 годзе[1].

З сэзону 2015—2016 гадоў замацавалася ў асноўнай зборнай Беларусі, удзельнічае ў этапах Кубку сьвету.

30 лістапада 2016 году ў швэдзкім Эстэрсундзе заняла трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы, што зьяўляецца яе найлепшым дасягненьнем на этапах Кубка сьвету[2].

У траўні 2018 году Дар’я заявіла аб завяршэньні сваёй спартовай кар’еры[3].

Агульны залік Кубка сьвету[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2015—2016 — 51 месца (102 пункты)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]