Дахоўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дахоўка

Дахо́ўка — керамічны выраб для пакрыцьця даху.

Адзін з самых раньніх прыкладаў выкарыстаньня дахоўкі на сучаснай тэрыторыі Беларусі датуецца XIV стагодзьдзем (Наваградзкі замак). Да XVІ стагодзьдзя была пашыраная масіўная дахоўка паўкруглай формы, таўшчынёй 2—2,8 см, даўжынёй 50 см і болей, зь вялікім рогападобным выступам-шыпам (6—7 см), якім дахоўка мацавалася да даху. У XVІ стагодзьдзі яе замяняе плоская дахоўка, больш зручная для пакрыцьця стромкіх дахаў. Прыкметна зьмяншаецца шырыня дахоўкі (да 1 см), шып набывае простую прастакутную форму, а канец дахоўкі — акруглыя ці фігурныя абрысы (г. зв. «бабровы хвост»). Падобна фігурнай цэгле ў муроўцы, на даху выкарыстоўвалася своеасаблівая вільчыкавая, або каньковая дахоўка, якой накрываліся стыкі плашчыняў даху, або вільчыкі. У XV—XVІ стагодзьдзях яна была жалобчатай формы і мела наверсе дэкаратыўны шып (пасьля рэканструкцыі падобную дахоўку можна пабачыць на Мірскім замку). Адной з формаў дэкаратыўнага афармленьня дахоўкі было ўвядзеньне г. зв. лускі, або эмаліраванага пакрыцьця жоўтага, зялёнага, карычневага ці белага колеру.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Археалогія Беларусі. У 4 т. Т 4. Помнікі ХІV—ХVІІІ стст. / В. М. Ляўко, М. Ф. Гурын, Ю. А. Заяц і інш.; Пад рэд. В. М. Ляўко і інш. — Мн.: Бел. навука, 2001. — 599 с.: іл. ISBN 985-08-0366-5