Дацкі культурны канон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Да́цкі культу́рны кано́н (па-дацку: Kulturkanonen) — сьпіс 108 твораў мастацтва ў васьмі катэгорыях: архітэктуры, выяўленчым мастацтве, дызайне і рамёствах, кіно, літаратуры, музыцы, сцэнічным мастацтве і дзіцячай культуры — афіцыйна вызнаных неад’емнай часткаю дацкіх культурных каштоўнасьцяў.

Ідэя стварэньня сьпісу была прапанаваная дацкім міністрам культуры Брыянам Мікельсэнам у 2004 року. У 2006—2007 роках сям’ю камісіямі вялося складаньне сьпісаў найвыбітнейшых твораў у сямі розных галінах культуры і мастацтва, а таксама асобнага «дзіцячага канону». Асноўным крытэрам уключэньня твору ў сьпіс было ягонае значэньне для дацкай культуры.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камітэт па архітэктуры меў абраць 12 структурных ці пэйзажных аб’ектаў. Было вырашана, што аб’екты могуць як знаходзіцца ў Даніі, так і па-за ейнымі межамі, калі створаныя дацкімі архітэктарамі.

Назва Арыгінальная назва Месцазнаходжаньне Дата стварэньня Архітэктар Выява
Говэрская царква Hover Kirke пад Рынкэбінгам, Цэнтральная Ютляндыя XII стагодзьдзе невядомы Царква Говэр
Сядзіба Глёруп Glorup пад Нюбаргам, Фюн, Паўднёвая Данія XV стагодзьдзе
перабудаваная ў 1742—1743, 1762—1765, 1773—1775
Філіп дэ Лянге,
Крыстыян Ёзэф Цубэр
Нікаля-Анры Жардэн
Глёруп
Фрэдэрыкстадэн Frederiksstaden Капэнгаген 1749—1771 Мікалай Эйтвэд Амаліенборг
Катэдра Нашай Дзевы Vor Frue Kirke Капэнгаген 1811—1829 Крыстыян Фрэдэрык Гансэн Катэдра Нашай Дзевы
Паляўнічы палацык Дурэгаўэн Jægersborg Dyrehave Клямпэнборг, Зэляндыя 1846 Рудольф Ротэ Эрмітаж
Брумлебю Brumleby Эстэрбро, Капэнгаген 1854—1856 Мікаэль Готліб Бінэсбэль,
Вільгельм Кляйн
Рэзыдэнцыі мэдыцынскага аб’яднаньня
Марыеб’ерскія могілкі Mariebjerg Kirkegård Гентофтэ, Зэляндыя 1925—1935 Гудмунд Нюелянд Брант Марыеб’ерскія могілкі
Оргускі ўнівэрсытэт Aarhus Universitet Оргус 1931 Кэй Фіскер,
Крыстыян Фрэдэрык Мёльлер,
Поўль Стэгман,
Карл Тэадор Сэрэнсэн
Оргускі ўнівэрсытэт
Оргуская ратуша Aarhus Rådhus Оргус 1937—1942 Арнэ Якабсэн,
Эрык Мёльлер
Оргуская ратуша
Фінгерплянэн Fingerplanen Капэнгаген 1947 Пэтэр Брэдсдарф Фінгерплян
Сыднэйскі опэрны тэатар Sydney Opera House Сыднэй 1957—1973 Ёрн Утзан Сыднэйская опэра
Мост «Вялікі Бэльт» Storebæltsforbindelsen Зэляндыя і Фюн 1991—1998 Dissing+Weitling Вялікі Бэльт

Выяўленчае мастацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камітэт па выяўленчым мастацтве вырашыў абіраць творы толькі тых аўтараў, хто ўжо скончыў сваю дзейнасьць. Сьпярша камітэт, які складаўся зь пяці чальцоў, абраў сем мастацкіх твораў разам, а пасьля кожны зь іх абраў яшчэ па адным упадабаным творы.

Назва Арыгінальная назва Месцазнаходжаньне Дата стварэньня Аўтар Выява
Сонечны воз Solvognen Нацыянальны музэй Даніі к. 1300 да н. э. невядомы Сонечны воз
«Уваскрасеньне» Opstandelsen Ундлёская царква, Зэляндыя к. 1440 Ундлёскі майстар Фрэскі ва Ўндлёскай царкве
Бардэсгольмскі алтар Bordesholmalteret Шлезьвіская катэдра скончаны ў 1521 Ганс Бругеман Бардэсгольмскі алтар
Статуя Фрэдэрыка V Frederik V Амаліенборг скончаная ў 1771 Жак Салі Статуя Фрэдэрыка V
«Ясон з залатым руном» Jason med det gyldne skind Музэй Торвальдсэна скончаны ў 1828 Бэрталь Торвальдсэн Ясон з залатым руном
«Від праз тры паўночна-заходнія аркі трэцяга паверху Калізэю» Udsigt gennem tre af de nordvestlige buer i Colosseums tredje stokværk Дзяржаўны музэй мастацтва 1813—1816 Крыстафэр Вільгельм Экерсбэрг Від праз тры паўночна-заходнія аркі трэцяга паверху Калізэю
«Восеньскі ранак на возеры Сортэдам» Efterårsmorgen ved Sortedamssøen Новая гліптатэка Карлсбэргу 1838 Крыстэн Кёбке Восеньскі ранак на возеры Сортэдам
«Танец парушынак пылу ў сонечных прамянях» Støvkornenes dans i solstrålerne Ордгрупгор ля Капэнгагену, Зэляндыя 1900 Вільгельм Гамэрсгёй Танец парушынак пылу ў сонечных прамянях
«Сонечны дзень ля Роскільскага ф’ёрду» Sommerdag ved Roskilde Fjord Мастацкі музэй Ранэрсу 1900 Ляўрыц Андэрсэн Рынг Сонечны дзень ля Роскільскага ф’ёрду
«Вялікі рэльеф» Det Store Relief Музэй Вілюмсэна 1923—1928 Енс Фэрдынад Вілюмсэн
«Жанчына, якая стаіць» Stående kvinde Гётэборскі мастацкі музэй 1937—1943 Астрыд Ноак
«Сталінград» Stalingrad Музэй Ёрн, Сылькебарг 1957—1972 Асгер Ёрн

Дызайн і рамёствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камітэт па дызайне і рамёствах вырашыў абраць творы, якія ў свой час малі карыснае прызначэньне і засталіся вядомымі ў цяперашні час, у тым ліку на міжнародным узроўні.

Назва Арыгінальная назва Аўтар Дата стварэньня Выява
Дракар вікінгаў «Скудэлеў 2» Skuldelev 2 невядомы к. 1042 Скудэлеў 2
«Флёра Даніка» Flora Danica Георг Крыстыян Ёдэр,
Ота Фрыдрых Мюлер,
Мартын Валь,
Енс Вількен Горнэман
і інш.
1761—1883 Флёра Даніка
Творчасьць Торвальда Бінэсбёля(da) 1846—1908 Торвальд Бінэсбёль
Творчасьць Кнуда В. Энгельгарта(da) 1882—1931 Кнуд Вальдэмар Энгельгарт
Творчасьць Марыі Гудмэ Лет(da) 1895—1997
ПГ-лямпа PH-lampe Поўль Генінгсэн 1925 — цяпер Лямпа Поўля Генінгсэна
Гарбатны сэрвіз Testel Гертруд Васэгор 1956
Гедсэрскі экспэрымэнтальны вятрак Gedsermøllen Ёганэс Юуль 1957
Пантанава крэсла Pantonstolen Вэрнэр Пантан 1960 Пантанава крэсла
Поліэтэрнае крэсла Polyetherstolen Гунар Огар Андэрсэн 1964
Кола Кэві Kevihjulet Ёрген Расмусэн 1965 Ролікавае кола Кэві
Оптавалокнавая фасадная сыстэма Fiberline facadesystem Fiberline Composites,
Schmidt Hammer Lassen
2006

Кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камітэт па выбары кінатвораў засяродзіўся на фільмах пра Данію з удзелам дацкіх актораў. Тым ня меней, у сьпіс трапіў адзін фільм, дзеяньне якога адбываецца ў Осьлё.

Назва Арыгінальная назва Аўтар Дата стварэньня Выява
«Шануй сваю жонку» Du skal ære din hustru Карл Тэадор Дрэер 1925 К. Т. Дрэер (фота Эрлінга Мандэльмана)
«Дзень гневу» Vredens dag Карл Тэадор Дрэер 1943
«Дытэ, дзіця чалавечае» Ditte Menneskebarn Б’ярнэ Генінг-Енсэн 1946
«Салдат і Ені» Soldaten og Jenny Ёган Якабсэн 1947
«Голад» Sult Генінг Карлсэн 1966
«Ванна Бэні» Bennys badekar Янік Гаструп,
Флемінг Кўіст Мёльлер
1971
«Матадор» Matador Эрык Балінг 1978—1982
«Дрэва спазнаньня» Kundskabens træ (film) Нільс Мальмрас 1981
«Банкет Бабэты» Babettes gæstebud Габрыель Аксэль 1987
«Пэльле-заваёўнік» Pelle Erobreren Більле Аўгуст 1987 Більле Аўгуст
«Фэст» Festen Томас Вінтэрбэрг 1998 Томас Вінтэрбэрг
«Ідыёты» Idioterne Лярс фон Трыер 1998 Лярс фон Трыер

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камітэт па літаратуры вырашыў абраць правераныя часам творы, якія аказалі значны ўплыў на дацкую літаратуру і дацкую культуру ў цэлым.

Назва Арыгінальная назва Аўтар Дата стварэньня Выява
«Тужлівыя ўспаміны» Jammers Minde Леанора Крыстына Ульфэльт 1673—1674, выдадзены ў 1869 Леанора Крыстына
«Пастар Вэйльбю» Præsten i Vejlbye Стэн Стэнсэн Бліхер 1829 Стэн Стэнсэн Бліхер
«Русалачка» Den lille Havfrue Ганс Крыстыян Андэрсэн 1837 Ганс Крыстыян Андэрсэн
«Або — або» Enten — Eller Сёрэн К’еркегор 1843 Сёрэн Абю К’еркегор
«Спадарыня Марыя Грубэ» Fru Marie Grubbe Енс Пэтэр Якабсэн 1876 Енс Пэтэр Якабсэн
«Пры дарозе» Ved Vejen Герман Банг 1886 Герман Банг
«Лёсік Пэр» Lykke-Per Генрык Пантопідан 1898—1904 Генрык Пантопідан
«Падзеньне караля» Kongens Fald Ёганэс Вільгельм Енсэн 1900—1901 Ёганэс Вільгельм Енсэн
«Зімовыя казкі» Vinter-Eventyr Карэн Бліксэн 1942 Карэн Бліксэн
«Ды іншыя гісторыі» Og andre historier Кляўс Рыфб’ерг 1964 Кляўс Рыфб’ерг
«Даліна матылькоў» Sommerfugledalen Інгер Крыстэнсэн 1991 Інгер Крыстэнсэн

12-ы пункт — гэта Анталёгія паэзіі, у якую ўвайшлі 24 творы:

Назва Арыгінальная назва Аўтар Дата стварэньня Выява
«Эбэ Скамэльсён» Ebbe Skammelsøn народная песьня
«Герман Глядэнсвэн» Germand Gladensvend народная песьня
«Кожны мае свой лёс» (Смутак і радасьць…) Hver har sin skæbne (Sorrig og Glæde…) Томас Кінга Томас Кінга
«Знойдзеная найдзівосьнейшая ружа» Den yndigste rose er funden Ганс Адольф Брорсан 1732 Ганс Адольф Брорсан
«Для душы. Ода» Til Siælen. En Ode Ёганэс Эвальд 1780 Ёганэс Эвальд
«Заручыны» Indvielsen Шак фон Штафэльт 1804 Шак фон Штафэльт
«Сьмерць ярла Гакана, альбо Хрышчэньне Нарвэгіі» Hakon Jarls Død eller Christendommens Indførsel i Norge Адам Эленшлегер 1803 Адам Эленшлегер
«Зямля жывых» De levendes Land Мікалай Фрэдэрык Сэвэрын Грунтвіг публікацыя ў 1883 М. Ф. С. Грунтвіг
«Ружа уніка» Rosa unica Крыстыян Вінтэр 1849 Крыстыян Вінтэр
«На сьнезе» Paa Sneen Аміль Орэструп 1838 Аміль Арэструп
«Я чую ўночы гук калыханьня» Jeg hører i Natten den vuggende Lyd Гольгер Драхман 1877 Гольгер Драхман
«Экбатана» Ekbatana Софус Кляўсэн 1896 Софус Кляўсэн
«Вечар» Aften Епэ Ок’ер 1912 Епэ Ок’ер
«Дацкае лета» Den danske sommer Тэгер Лярсэн 1914
«Гэта Кнуд, які памёр» Det er Knud, som er død Том Крыстэнсэн 1936
«Навука пра дзяржаву» Læren om staten Енс Аўгуст Шадэ 1928 Енс Аўгуст Шадэ
«найніжэйшая зямля» det underste land Густаў Мунк-Пэтэрсэн 1933
«Анубіс» Anubis Торкільд Б’ёрнвіг 1955
«Дажджамер» Regnmåleren Оле Сарвіг 1943
«Імгненьне» Øjeblik Мортэн Нільсэн 1945
«Сыдэніюс у Эсб’ергу» Sidenius i Esbjerg Франк Егер 1959
«Камарыная песьня» Myggesang Іван Маліноўскі 1958
«Чалавек на вяршыні» Personen på toppen Пэр Гёйгальт 1989
«Горад скрыпічных майстроў» Violinbyggernes by Генрык Норбрант 1985

Музыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камітэт па музыцы патлумачыў, што, беручы пад увагу разнастайнасьць дацкае музыкі, яны засяродзіліся на асобных творах, чым на жыцьцёвым унёску кампазытараў. Былі складзеныя два сьпісы: адзін з клясычнымі музычнымі творамі, другі — з папулярнай музыкай.

Клясычная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Арыгінальная назва Аўтар Дата стварэньня Выява
«Гольгер Дацкі» Holger Danske (opera) Фрыдрых Людвіг Эміліюс Кунцэн 1789 Ф. Л. Э. Кунцэн
«Восем ранішніх сьпеваў і сем вечаровых сьпеваў» Otte morgensange og Syv aftensange Крыстаф Эрнст Фрыдрых Вейзэ 1837—1838 К. Э. Ф. Вейзэ
Тры галопы: «Тэлеграфны», «Шампанскі», «Пара капэнгагенскай чыгункі» Telegrafgalop, Champagnegalop, Københavns jernbanedampgalop Ганс Крыстыян Люмбю 1844, 1845, 1847 Ганс Крыстыян Люмбю
«Эльфін стрэл» Elverskud Нільс Вільгельм Гадэ 1854 Нільс Вільгельм Гадэ
«Прароцтва вэльвы» Vølvens spådom Ёган Пэтэр Эміліюс Гартман 1872 Ё. П. Э. Гартман
«Кароль і маршал» Drot og marsk Пэтэр Арнольд Гейзэ 1878 Пэтэр Арнольд Гейзэ
«Маскарад» Maskarade Карл Нільсэн 1906 Карл Нільсэн
Сымфонія №4 Symfoni nr. 4 Карл Нільсэн 1916
«Антыхрыст» Antikrist Руд Лянгор 1923 Руд Лянгор
Сымфонія №3 Symfoni nr. 3 Пэр Нёргор 1976
Сымфонія-антыфонія Symfoni-Antifoni Пэльле Гудмундсэн-Гольмгрын 1978

12-ы пункт — гэта Песьні(da) народных унівэрсытэтаў, складзеныя з 12 твораў:

Назва Арыгінальная назва Аўтар Дата стварэньня Выява
«Сьвяты дзень з радасьцю мы бачым» Den signede dag med fryd vi ser Крыстаф Эрнст Фрыдрых Вейзэ (1826), словы: Мікалай Фрэдэрык Сэвэрын Грунтвіг 1826
«Быў суботні вечар» Det var en lørdag aften народная песьня, словы перапрацаваныя Свэнам Грунтвігам 1849 Свэн Грунтвіг
«Дзівоснае і радаснае лета» En yndig og frydefuld sommertid народная песьня з-пад Марыягеру Апублікаваная ў песеньніку Андрэаса Пэтэра Бэрггрэна, 1869
«Мы сыны раўнінаў» Vi sletternes sønner Музыка: Карл Нільсэн, словы: Людвіг Гольштайн Музыка 1906, словы 1903
«Дарожнік Енс» Jens Vejmand Музыка: Карл Нільсэн, словы: Епэ Ок’ер Музыка 1907, словы 1905
«Тут усё белае» Det er hvidt herude Музыка: Томас Ляўб, словы: Стэн Стэнсэн Бліхер Музыка 1914, словы 1838
«Данія, вось засынае сьветлая ноч» Danmark, nu blunder den lyse nat Музыка: Олюф Рынг, словы: Тэгер Лярсэн Музыка 1922, словы 1914
«У Даніі я нарадзіўся» I Danmark er jeg født Музыка: Поўль Ск’ербэк, словы: Ганс Крыстыян Андэрсэн Музыка 1926, словы 1850
«Я бачу сьветлыя букавыя выспы» Jeg ser de bøgelyse øer Музыка: Торвальд Агор, словы: Ляўрыц Крыстыян Нільсэн Музыка 1931, словы 1901
«Ты даў нам кветкі, якія асьвяцілі нас» Du gav os de blomster, som lyste imod os Музыка: Ота Мортэнсэн, словы: Гельге Родэ Музыка 1939, словы 1921
«Верасьнёўскае неба такое сіняе» Septembers himmel er så blå Музыка: Ота Мортэнсэн, словы: Алекс Гарф Музыка і словы 1949
«Мы любім нашую краіну» Vi elsker vort land Музыка: Пэтэр Эразмус Лянге-Мюльлер/Shu-bi-dua, словы: Гольгер Драхман Музыка 1887 і 1980, словы 1885

Папулярная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Арыгінальная назва Аўтар Дата стварэньня Выява
Падборка з 12 песьняў: «Сьпеў музы»,
«Самы апошні танец»,
Pige træd varsomt,
Å hvor jeg, ih, hvor jeg, uh hvor jeg vil,
«У тваім кароткім жыцьці»,
Man binder os på mund og hånd,
«Усе ходзяць колам і захапляюцца»,
Gå ud og gå en tur,
«Ты забыўся»,
Titte til hinanden,
«Краіна мрояў»,
«Пайшлі ў гай»
Musens sang,
Den allersidste dans,
Pige træd varsomt,
Åh, hvor jeg, ih, hvor jeg, uh, hvor jeg vil,
I dit korte liv,
Man binder os på mund og hånd,
Alle går rundt og forelsker sig,
Gå ud og gå en tur,
Glemmer du,
Titte til hinanden,
Drømmeland,
Gå med i lunden
Кай Норман Андэрсэн 1925—1959
Залаты век дацкага джазу чч. 1—4 Dansk guldalderjazz Dansk Guldalderjazz 1940—1949
«Дзікая ружа» The Savage Rose The Savage Rose 1968
«Калі ласка» Værsgo Кім Лярсэн 1973 Кім Лярсэн
«Свантэвы баляды» Svantes viser Бэні Андэрсэн і Поўль Дысінг 1973 Поўль Дысінг
Live sådan Live sådan Gasolin’ 1976 Gasolin’
«Супэртанкер» Supertanker (album) Kliché 1980
Tidens tern Tidens tern Карстэн Валянтын Ёргенсэн 1980 К. В. Ёргенсэн
«Зоркі ў пыл» Stjerne til støv Сэбастыян 1981 Сэбастыян
«Аўра» Aura Поле Мікельборг і Майлз Дэвіс 1984—1985
«Амаль шчасьлівы» Nærmest lykkelig tv·2 1988

12-ы пункт — гэта «Нявя́нучая анталёгія», складзеная з 12 твораў:

Назва Арыгінальная назва Аўтар Дата стварэньня Выява
«Вуліца Салітуд» ў выкананьні Эльгі Вольгі Свэнсэн. Solitudevej Свэн Гульдмарк/Паэт з Цыркавога рэвю(da) 1953
Er du dus med himlens fugle у выкананьні Поўля Рэйкгарта. Er du dus med himlens fugle Свэн Гульдмарк & Эрык Лет Зь фільму Vagabonderne på Bakkegården 1958
«Танец ведзьмы» у выкананьні Ракель Растэні. Heksedansen Відар Санбэк & Пэтэр Мюнтэ — самотнік 1960
«Дзьве сьвечкі на стале» у выкананьні Ота Брандэнбурга To lys på et bord Б’ярнэ Гоер & Іда Фром З Dansk Melodi Grand Prix, 1960
«Танцавальная песьня» у выкананьні Грэты і Ёргена Інгмана. Dansevise Ота Гельге Франкер & Сэйр Вольмэр-Сэрэнсэн З Dansk Melodi Grand Prix, 1963
Duerne flyver у выкананьні Цэзара. Duerne flyver Бэнт Фабрыцыюс-Б’ерэ & Кляўс Рыфб’ерг Зь фільму Jeg er sgu min egen, 1967
«Пакуль я жыву» у выкананьні Джона Могенсэна. Så længe jeg lever Джон Могенсэн Самотнік 1970, таксама на альбоме Джона Могенсэна: «John», 1973
Smuk og dejlig у выкананьні Shit & Chanel. Smuk og dejlig Анэ Лінэт З альбому «Shit & Chanel», 1975 Анэ Лінэт
Under Bøgen у выкананьні Gnags. Under bøgen Пэтэр Андрэас Г’ерлюф Нільсэн/Gnags З альбому «Er du hjemme i aften», 1977 П. А. Г. Нільсэн
«Данія» у выкананьні Shu-bi-dua. Danmark Shu-bi-dua З альбому «78’eren», 1978
«Танец у сьвятле месяцу» у выкананьні Трынэ Дзюргальм & Moonlighters. Danse i måneskin Франс Бак & Пэр Нільсэн З Dansk Melodi Grand Prix, 1987
Kald det kærlighed у выкананьні Lars Lilholt Band. Kald det kærlighed Лярс Лільгальт З Lars Lilholt Band: Портлэнд, 1986 Лярс Лільгальт

Сцэнічнае мастацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камітэт па сцэнічным мастацтве паведаміў, што свой выбар спыніў на ўнікальных творах, якія сталі для свайго часу чымсьці нябачаным, але і да нашага часу ня страцілі актуальнасьці.

Назва Арыгінальная назва Аўтар Дата стварэньня Выява
«Епэ на Гары» Jeppe på Bjerget Людвіг Гольбэрг 1722 Людвіг Гольбэрг
«Алядын» Aladdin Адам Эленшлегер 1805 Адам Эленшлегер
«Сыльфіда» Sylfiden Аўгуст Бурнанвіль і Герман Сэвэрын Лёвэнскольд 1836 Аўгуст Бурнанвіль
«У чатырох сьценах» Indenfor murene Генры Натансэн 1912 Генры Натансэн
«Слова» Ordet Кай Мунк 1932 Кай Мунк
«Ганна Сафія Гэдвіг» Anna Sophie Hedvig К’ель Абэль 1939
Чатыры эстрадныя рэвю: «Нам затыкаюць рот і зьвязваюць рукі»,
«Школьныя таварышы»,
«Ліст да Булганіна»,
«Нумар пальца»
Man binder os på mund og hånd,
Skolekammerater,
Brev til Bulganin,
Fingernummeret
Ліва Вэель,
Келедрыкі,
Освальд Гельмут,
Дырк Пасэр
1940,
1956,
1957,
1974
«Этуды» Etudes Гаральд Ляндэр і Кнудэ Рысагер 1948
«Урок» Enetime Флемінг Флінт і Жорж Дэлеру 1963
«Войска сьвятога Мікалая» Julemandshæren Solvognen 1974
«Sort Sol live», «Carlton og Wurst» Sort Sol live, Carlton og Wurst Sort Sol 1986—1987
«Маянэз» Majonæse Ес Ёрнсбо 1988

Дзіцячы канон[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камітэт зьявіўся спантанна ўжо пасьля пачатку працы іншых камітэтаў і абіраў кандыдатаў з аглядкай на сумежныя галіны мастацтва.

Назва Арыгінальная назва Аўтар Дата стварэньня Выява
Дзіцячая будаўнічая пляцоўка Byggelegepladsen Карл Тэадор Сэрэнсэн 1931
«Малыя сьпяваюць» De små synger Гунар Нюбарг-Енсэн (рэд.) 1948
«Пале адзін у сьвеце» Palle alene i Verden Астрыд Генінг-Енсэн 1949
«Дональд Дак і залаты шлем» Anders And og den gyldne hjelm Карл Баркс 1954 Карл Баркс
Высокае крэсла Høj stol Нана Дытцэль 1955
Канструктар Лега Legoklods Готфрэд Кірк Крыстыянсэн 1958 Кубікі Лега
«Сілас і чорная кабыла» Silas og den sorte hoppe Сэсыль Бёдкер 1967
«Азбука Гальфдана» Halfdans ABC Гальфдан Расмусэн & Іб Спанг Ольсэн 1967
«Кай & Андрэа» Kaj & Andrea Катрын Гаўк-Фаўсбёль з 1971
«Добры нядзельны ранак» Go' sønda' morn' Аннэ Лінэт 1980 Аннэ Лінэт
«Гумовы Тарзан» Gummi Tarzan Сёрэн Краг-Якабсэн 1981
«Шчаўкунок» Nøddeknækkeren Стэн Кёрнэр 2003

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Канон  (дацк.) на бачыне Міністэрства культуры Даніі
  • Канон  (анг.) на бачыне Міністэрства культуры Даніі