Дашы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дашы
польск. Dasze
Дашы
Былая назва: Дашэвічы
Мясцовая назва: Dašy
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Кляшчэлі
Насельніцтва: 241 чал. (2012)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-250
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°33′0″ пн. ш. 23°15′0″ у. д. / 52.55° пн. ш. 23.25° у. д. / 52.55; 23.25Каардынаты: 52°33′0″ пн. ш. 23°15′0″ у. д. / 52.55° пн. ш. 23.25° у. д. / 52.55; 23.25
Дашы на мапе Польшчы
Дашы
Дашы
Дашы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дашы́ (па-польску: Dasze, па-падляску: Dašý[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Кляшчэлі.

Ля вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 693.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міколу ў Косьнай). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія сьв. Жыгімонта ў Кляшчэлях[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля 1533 году ў выніку валочнай памеры для места Кляшчэлі невялікія пасёлкі ў іх навакольлі былі абяднаныя ў вялікія вёскі-прадмесьці. Так была заснаваная Косьная-Дашэвічы (у Косьнай месьцілася сядзіба фалварку, а Дашэвічы былі вёскай-прадмесьцем)[4]. Пасьля Люблінскай вуніі побач з Дашамі праходзіла мяжа паміж Каронай Каралеўства Польскага і ВКЛ (Дашы заставаліся на падляскім, польскім яе баку). Па сьведчаньнях Міхала Мартыновіча ў лесе побач з Дашамі захаваліся сьледы гэтай мяжы ў відзе невялікіх капцоў[5]. У міжваенны пэрыяд Дашы прыналежалі да гміны Кляшчэлі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 307 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[6].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гміна ў лічбах (пол.) Miasto i Gmina Kleszczele Праверана 23 красавіка 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław - Warszawa - Kraków - Gdańsk: Ossolineum 1974, s. 47
  3. ^ Кляшчэлі. Парафія сьв. Жыгімонта (пол.) Праверана 23 красавіка 2015 г.
  4. ^ Гісторыя (пол.) Miasto i Gmina Kleszczele Праверана 23 красавіка 2015 г.
  5. ^ Касьцевіч, Хрысьціна Дашы. Кніжка Марка Мартыновіча. Варта пазнаёміцца за сваёй гісторыяй. (пол.) Kurier Poranny, 29 верасьня 2013 Праверана 23 красавіка 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 23 красавіка 2015 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Marek Martynowicz, Dasze — Dasze, 2013.