Даўспрунгі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даўспрунгі
Герб Даўспрунгаў
Герб «Кітаўрус»
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду: Даўспрунг

Даўспру́нгі, Доршпрунгі — легендарны княскі род часоў Старажытнай Літвы, ад якога пазьней (у XVI стагодзьдзі) выводзілі сваё паходжаньне Гальшанскія й Гедройцы.

Прозьвішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Даўспрунг (імя)

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Даўспрунг (Даўспронг), ад якога паходзіць прозьвішча роду, складаецца з фармантаў -даў-, які паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны' або старагерманскага dulg- 'моцны, трывалы', dolg 'дужаньне', і -спронг-, які мае повязі з дацкім, швэдзкім і нарвэскім sprang-, sprung- 'прарастаць', швэдзкім språng 'крыніца'[1]. Такім парадкам, імя Даўспрунг азначае «годны парастак» і адпавядае германскаму імю Spranco[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынальнік роду — Даўспрунг, паводле легенды прыбыў з Вэнэцыі ў нізоўі Нёману разам з Палямонам.

  • Жывінбуд I — сын Даўспрунка, князь літоўска-завялейскі, адзін з найстаражытных валадароў Літвы. Паводле легенды, ён кіраваў 31 год Літоўска-Завялейскім княствам. Памёр у 1056 року.
  • Жывінбуду ўспадкоўваў сын, Жывінбуд II, сучасьнік Манцівіла й Усевалада Ольгавіча. Яго жонкай называецца Паята, адзіная дачка Кернуса, літоўскага князя. Пад уладай Жывінбуд II былі злучаныя ўладаньні яго бацькі і цесьця. У 1114 року Жывінбуд II адбіў набегі на Літву Глеба Ўсяславіча, князя менскага, па чым напаў на Менскае княства, разруйнаваў яго й спаліў горад Менск. Ён нібы няспынна вёў войны, жадаючы гэтым забясьпечыць сваім нашчадкам спакойнае княжаньне ў Літве, памёр у 1162 року.

Радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Даўспрунг — заснавальнік дынастыі, князь Вількаміру
    1. Жывінбуд I (?—1056)
      1. Жывінбуд II (да 1146 — 1162); жонка: Паята, князёўна літоўска-завялейская — дачка Кернуса
        1. Кукавойт[3] (?—1235[4]) князь літоўскі, жамойцкі, вількамірскі

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]