Двайковыя прыстаўкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вымярэньні ў байтах
Дзесятковая прыстаўка Двайковая прыстаўка
Назва Знак Ступень Назва Знак Ступень
  МЭК ДАСТ  
байт B 100 байт B байт 20
кілябайт kB 103 кібібайт KiB Кбайт 210
мэгабайт MB 106 мэбібайт MiB Мбайт 220
гігабайт GB 109 гібібайт GiB Гбайт 230
тэрабайт TB 1012 тэбібайт TiB Тбайт 240
пэтабайт PB 1015 пэбібайт PiB Пбайт 250
эксабайт EB 1018 эксьбібайт EiB Эбайт 260
зэтабайт ZB 1021 зэбібайт ZiB Збайт 270
ётабайт YB 1024 ёбібайт YiB Ёбайт 280

Двайковыя прыстаўкі — асаблівыя прыстаўкі для ступеняў двойкі (выкарыстоўваюцца ў двайковай сыстэме зьлічэньня), якія зьяўляюцца аналягічнымі для прыставак СІ для дзесятковых лікаў. Ужываньне стандартызаванае ў 1999 і 2002 гадох.

Карані праблемы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Двайковая сыстэма зьлічэньня мае вельмі шырокае ўжываньне ў вылічальнай тэхніцы. У прыватнасьці, двайковымі лікамі нумаруюцца ячэйкі лічбавай памяці. Колькасьць адрасоў, якая магчымая на пэўнай шыне, роўная , дзе N — колькасьць ейных разрадаў. Па гэтай прычыне і макрасхемы памяці маюць колькасьць ячэек, роўную пэўнай ступені двойкі.

Лік = 1024 дастаткова блізкі да тысячы, якая выкарыстоўваецца ў якасьці асновы для утварэньня дзесятковых прыставак СІ. Сярод ступеняў двойкі ўключна да ніводная больш ня блізкая настолькі да ступені дзясяткі; да таго ж паказьнік двайковай ступені «10» сам па сабе апынуўся зручным для грубага пераліку двайковых ступеняў у звыклыя для людзей дзесятковыя лікі. Для абазначэньня 210=1024 байтаў прыдумалі адзінку «К» (ка, відавочна, скажонае «кіля»). У прыватнасьці, у дакумэнтацыі да адной з савецкіх ЭВМ сказана, што аб’ём ейнай памяці складае 32 К словаў. З-за блізкасьці множнікаў 1024 і 1000 у размоўнай мове «К» усё розна называлі «кіля», і хутка такая інтэрпрэтацыя прыстаўкі кіля стала стандартам дэ-факта, як і экстрапаляцыя на іншыя прыстаўкі: 1 «кілябайт» = 1024 байтам, 1 «мэгабайт» = 1024 кілябайтам = 1048576 байтам, і г. д.

То бок, паняткі, якія прызначаліся для дзесятковых прыставак СІ сталі прымяняцца да блізкіх двайковых лікаў. Прычым гэтыя прыстаўкі часта выкарыстоўваюць на ўласны погляд, то бок адныя разумеюць іх як двайковыя прыстаўкі, а іншыя — як дзесятковыя. Напрыклад, памер апэратыўнай памяці кампутара звычайна прыводзіцца ў двайковых адзінках (1 кілябайт = 1024 байтам), а памер дыскаў іхныя вытворцы пазначаюць у дзесятковых (1 кілябайт = 1000 байтаў). Аднак, на пісьме для множніка 1024 традыцыйна выкарыстоўвалася скаачэньне «К», у адрозьненьне ад «к»=1000, якое выкарыстоўваецца ў СІ.

Чым большы лік, тым большага значэньня можа дасягаць памылка, выкліканая направільным разуменьнем выкарыстанай прыстаўкі. У прыватнасьці, розьніца паміж «двайковым» і «дзесятковым» кілябайтамі складае 2,4%, у той час, як паміж двайковым і дзесятковым гігабайтамі — ужо больш 7%. Для таго, каб разьвязаць гэтую блытаніну, і былі ўведзеныя асаблівыя двайковыя прыстаўкі, адрозныя ад «блізкіх» па лікаваму значэньню дзесятковых.

Прыстаўкі, уведзеныя МЭК[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сакавіку 1999 году Міжнародная электратэхнічная камісія ўвяла новы стандарт па найменьні двайковых лікаў. Прыстаўкі МЭК падобныя да прыставак СІ: яны пачынаюцца на тыя ж склады, але другі склад у ва ўсіх двайковых прыставак — бі (па-ангельску: binary — «двайковы»). Стандарт быў зацьвержаны міжнародна, але ўведзеныя назвы практычна не выкарыстоўваюцца. Адным зь мекаваньняў супраць новых прыставак зьяўляецца тое, што кілябіт гучыць больш прыемна, чым кібібіт.

Уведзеныя Міжнароднай электратэхнічнай камісіяй прыстаўкі для двайковых лікаў
Прыстаўка Скарачэньне МЭК:
-біт, -байт
Значэньне
кібі Кібіт, КіБ 210 = 1024
мэбі Мібіт, МіБ 220 = 1 048 576
гібі Гібіт, ГіБ 230 = 1 073 741 824
тэбі Цібіт, ЦіБ 240 = 1 099 511 627 776
пэбі Пібіт, ПіБ 250 = 1 125 899 906 842 624
эксбі Эібіт, ЭіБ 260 = 1 152 921 504 606 846 976
зэбі Зібіт, ЗіБ 270 = 1 180 591 620 717 411 303 424
Ёбі Ёібіт, ЁіБ 280 = 1 208 925 819 614 629 174 706 176

Памылковае выкарыстаньне дзесятковых прыставак (табліца)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры-
стаўка
Скара-
чэньне
Двайковае значэньне
(традыцыйнае, памылковае па МЭК)
Як мусіць быць па СІ Адносная
памылка, %
кіля к 210 = 1 024 103 = 1 000 2,40
мэга М 220 = 1 048 576 106 = 1 000 000 4,86
гіга Г 230 = 1 073 741 824 109 = 1 000 000 000 7,37
тэра T 240 = 1 099 511 627 776 1012 = 1 000 000 000 000 9,95
пэта П 250 = 1 125 899 906 842 624 1015 = 1 000 000 000 000 000 12,59
экса Э 260 = 1 152 921 504 606 846 976 1018 = 1 000 000 000 000 000 000 15,29
зэта З 270 = 1 180 591 620 717 411 303 424 1021 = 1 000 000 000 000 000 000 000 18,06
ёта Ё 280 = 1 208 925 819 614 629 174 706 176 1024 = 1 000 000 000 000 000 000 000 000 20,89

Ужываньне двайковых і дзесятковых прыставак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На жаль, тэрміналягічная блытаніна дагэтуль не пераадоленая. Шмат хто лічаць словы кібібіт, мэбібіт і г. д. невымаўляльнымі і працягваюць па традыцыі надаваць прыстаўкам «кіля-», «мэга-», «гіга-» значэньні , , адпаведна.

Двайковы падыход[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Двайковыя кратныя лікі выкарыстоўваюцца:

  • У файлавых мэнэджарах і іншым праграмным забесьпячэньні каб скарочана задаваць памеры файлаў. То-бок, калі праграма паведамляе, што памер файла роўны 100 «КБ» (KB), то ягоны памер прыблізна роўны 102,4 тыс. байтаў. Аднак у сучасных файлавых мэнэджарах сустракаюцца правільна пазначаныя памеры файлаў (выкарыстоўваюцца скарочаныя формы вытворных двайковых прыставак, напрыклад, «КіБ»).
  • Вытворцы разнастайных відаў паўправадніковых запамінальных прыладаў (АЗП, ПЗП, флэш-памяць), напрыклад, «картка Secure Digital на 1 гігабайт».
  • Ёмістасьць кампакт-дыскаў (напрыклад, «700 мэгабайтаў») пазначаецца менавіта ў двайковых мэгабайтах.

Асноўныя довады: для кампутарнае тэхнікі звыкла выкарыстоўваць двайковыя кратныя, невымаўляльнасьць словаў кшталту «гібібайт».

Дзесятковы падыход[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыстаўкі «кіля-», «мэга-», «гіга-» разумеюцца як дзесятковыя:

  • Гістарычна, калі задаюць памер цьвёрдых дыскаў. То-бок, дыск на 40 гігабайтаў мае поўны памер 40 мільярдаў байтаў.
  • Ёмістасьць DVD (4,7 гігабайты) таксама задаецца ў дзесятковых гігабайтах.
  • У нефармальных зносінах (напрыклад, пра файл у 100 тысячаў байтаў могуць сказаць «файл у 100 кілябайтаў»).

Асноўныя довады: строгая адпаведнасьць сыстэме СІ; паўсюдна ўжываецца дзесятковая сыстэма зьлічэньня; пры дапамозе больш дробнай адзінкі («камэрцыйныя мэгабайты») завышаюцца лічбы аб’ёму носьбітаў.

Азначэньне «кілябіт», якое ўжываецца ў тэлекамунікацыях, азначае тысячу бітаў. Аднак, з-за ўплыву «кілябайта» пэўныя людзі й арганізацыі для адназначнасьці ўжываюць замест «кілябіта» выраз «тысяча бітаў».

Іншае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памер трохцалёвае дыскеты ў 1,44 М (2,88 М) (разам са службовымі зьвесткамі — загрузачны сэктар, каранёвы каталёг і FAT) задаецца ў двайкова-дзесятковых мэгабайтах, адзін такі мэгабайт роўны 1 024 000 байтам.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]