Джампаолё Пацыні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джампаолё Пацыні
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 жніўня 1984(1984-08-02)[1][2] (39 гадоў)
Рост 180 см
Вага 74 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2005
2005—2009
2009—2011
2011—2012
2012—2015
2015—2020
2018
Аталянта
Фіярэнтына
Сампдорыя
Інтэрнацыянале
Мілян
Вэрона
Левантэ (арэнда)
51 (12)
108 (25)
75 (36)
50 (16)
74 (21)
128 (49)
9 (1)
Зборныя
2009—2012 Італія 25 (4)

Джампаолё Пацыні (па-італьянску: Giampaolo Pazzini; нарадзіўся 2 жніўня 1984 году, Пэша, Італія) — былы італьянскі футбаліст, нападнік. Пацыні гуляў амаль толькі за італьянскія каманды, маючы выступы за клюбы «Аталянта», «Фіярэнтына», «Сампдорыя», «Інтэр», «Мілян», «Вэрона». Толькі аднойчы ў 2018 годзе ён адлучыўся ад радзімы, на правах арэнды далучыўшыся да гішпанскага «Левантэ». Гулец быў добра вядомы сваёй працай безь мяча, асабліва ў штрафной плошчы, а таксама за выдатныя здольнасьці да галоў галавой.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнай школы клюбу «Аталянта». Дарослую кар’еру пачаў у 2003 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якой правёў два сэзону, прыняўшы ўдзел у 51 матчы чэмпіянату.

Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штаба «Фіярэнтыны», у склад якой далучыўся ў 2005 годзе. Згуляў за «фіялак» наступныя чатыры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Большасьць часу, праведзенага ў складзе флярэнтыйцаў, быў асноўным гульцом атакавалага зьвяна каманды.

У 2009 годзе заключыў кантракт з клюбам «Сампдорыя», у складзе якой правёў наступныя два гады сваёй кар’еры. Гуляючы ў складзе «Сампдорыі» таксама выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды, маючы сярэднюю выніковасьць на ўзроўні 0,48 гола за гульню першынства.

Да складу клюбу «Інтэрнацыянале» далучыўся ў 2011 годзе. 22 жніўня 2012 году Джампаолё далучыўся да складу «Міляну»[3]. У адваротным кірунку пераехаў Антоніё Касана, а «Мілян» яшчэ даплаціў «інтэрыстам» 7 млн эўра[4].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2009 годзе Пацыні дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Італіі. Са зборнай быў удзельнікам чэмпіянату сьвету 2010 году.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Інтэрнацыянале»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Giampaolo Pazzini // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Giampaolo Pazzini // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.
  3. ^ Giampaolo Pazzini is now officially a Milan player. AC Milan
  4. ^ AC Milan and Inter agree terms over Pazzini-Cassano swap. Goal.com

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]