Джон Драйдэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джон Драйдэн

Джон Драйдэн (па-ангельску: John Dryden; 19 жніўня 1631 — 12 траўня 1700, Лёндан) — ангельскі паэт, драматург, крытык, байкапісец, які зрабіў асноўным памерам ангельскай паэзіі александрыйскі верш і больш за іншых спрыяў зацьвярджэньню ў ангельскай літаратуры эстэтыкі клясыцызму. Яго ўплыў на сучасьнікаў быў настолькі усёабдымным, што пэрыяд з 1660 па 1700 гг. у гісторыі ангельскай літаратуры прынята называць «стагодзьдзем Драйдэна».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джон Драйдэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў