Джон Лорд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джон Лорд
па-ангельску: Jon Lord
Дата нараджэньня 9 чэрвеня 1941(1941-06-09)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 ліпеня 2012(2012-07-16)[5][1][2][…] (71 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак падстраўнікавай залозы[d]
Месца вучобы
Занятак кампазытар, піяніст, арганіст, аўтар-кампазытар
Жанры рок-музыка, гард-рок, прагрэсіўны рок[6], канцэрт[d][7] і сымфанічная музыка[d][8]
Інструмэнты электронная клавіятура[d], арган[d], арган Гаманда, арган, фартэпіяна, сынтэзатар, голас[d] і музычная клявіятура[d][6]
Лэйблы Purple Records[d]
Сайт jonlord.org (анг.)

Джон Лорд (па-ангельску: Jon Lord), поўнае імя Джонатан Дуглас Лорд (па-ангельску: Jonathan Douglas Lord; 9 чэрвеня 1941, Лэстэр — 16 ліпеня 2012, Лёндан[9]) — ангельскі музыка, клявішнік. Адзін з заснавальнікаў гурта Deep Purple ў 1968 годзе.

Адзін зь лідэраў калектыву, выступаў суаўтарам практычна ўсіх кампазыцыяў.

Ад 1978 да 1984 году, калі Deep Purple часова спынілі існаваньне, Лорд на пастаяннай аснове супрацоўнічаў з гуртом Whitesnake, а таксама прымаў удзел у запісах Джорджа Гарысана, Козі Паўэла і Дэйвіда Гілмара. Пасьля аднаўленьня дзейнасьці Deep Purple Лорд вярнуўся ў гурт і выступаў зь ім да 2002 году.

Пасьля канчатковага сыходу з Deep Purple Лорд займаўся сольнай творчасьцю ў жанры клясычнай музыкі.

Музыка памёр у адной зь лёнданскіх клінік у атачэньні сваёй сям’і ад лёгачнай эмбаліі. У апошнія гады Лорд пакутаваў ад раку падстраўнікавай залозы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]