Джо Лэдлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джо Лэдлі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 студзеня 1987(1987-01-23)[1][2][3] (37 гадоў)
Рост 183 см
Вага 73 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2010
2010—2014
2014—2017
2017—2019
2019—2020
2020
2021
Кардыф Сіці
Сэлтык
Крыстал Пэлас
Дэрбі Каўнці
Чарлтан Атлетык
Ньюкасл Джэтс
Ньюпарт Каўнці
230 (27)
106 (20)
83 (6)
30 (2)
1 (0)
6 (0)
4 (0)
Зборныя
2005—2018 Ўэйлз 77 (4)

Джозэф Крыстафэр Лэдлі (па-ангельску: Joseph Christopher Ledley; нарадзіўся 21 студзеня 1987 году, Кардыф, Ўэйлз) — былы ўэйлскі футбаліст нацыянальнай зборнай Ўэйлзу. Гуляе на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы ці левага ўінгера.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джо зь дзяцінства зьяўляўся прыхільнікам клюбу са свайго роднага гораду, «Кардыф Сіці». Ва ўзросьце дзевяці гадоў Лэдлі быў залічаны ў акадэмію «ластавак». Прайшоўшы ўсе моладзевыя каманды «Кардыф Сіці», 1 верасьня 2004 году малады паўабаронца падпісаў з клюбам свой першы прафэсійны кантракт. Дэбют Лэдлі ў першым складзе «ластавак» адбыўся ўжо 21 верасьня — у той дзень супернікам «Сіці» быў «Мілтан Кэйнз Донз». зь цягам часу Джо стаў сапраўдным лідэрам клюбу, аб чым сьведчыць той факт, што некалькі разоў заўзятары абіралі Лэдлі найлепшым гульцом клюбу за сэзон.

Па заканчэньні сэзону 2009—2010 гадоў кантракт Джо зь «Сіці» скончыўся, і ён стаў вольным агентам. У прэсе магчымымі новымі працадаўцамі паўабаронцы называлі ангельскія «Ўэст Бромўіч Альбіён» і «Сток Сіці», а таксама італьянскую «Рому»[4][5]. Аднак 12 ліпеня 2010 году Лэдлі перабраўся ў Шатляндыю, дзе падпісаў 4-гадовы кантракт з глазгаўскім «Сэлтыкам»[6].

Дэбют валійца ў першым складзе «кельтаў» адбыўся 28 ліпеня 2010 году, калі ў рамках трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў «бела-зялёныя» сустракаліся з партугальскай «Брагай».

31 студзеня 2014 году Лэдлі далучыўся да «Крыстал Пэлас» за 750 тысяч фунтаў, падпісаўшы кантракт на тры з паловай гады[7]. Ён забіў у сваім дэбютным матчы супраць «Ўэст Бромўічу» галавой адправіўшы мяч у браму суперніка пасьля падачы кутняга. «Крыстал» такім чынам атрымаў перамогу зь лікам 3:1.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбют паўабаронцы ў зборнай Ўэйлзу адбыўся 7 верасьня 2005 году, калі «цмокі» ў рамках адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету 2006 году сустракаліся з зборнай Польшчы.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сэлтык»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Joe Ledley // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в JOE LEDLEY // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Joseph Christopher Ledley // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Tonge twist in Led hunt The Sun
  5. ^ Cardiff's Joe Ledley will travel to AS Roma for talks. BBC Sport
  6. ^ Joe Ledley completes Celtic move. South Wales Echo
  7. ^ Ledley Joins Palace. Crystal Palace FC.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]