Джэк Ўілшэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джэк Ўілшэр
Джэк Ўілшэр
Jack Andrew Wilshere
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 студзеня 1992 (23 гады)
Стывэнэйдж, Ангельшчына
Рост 173 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал
Нумар 10
Моладзевыя клюбы
2001—2008 Арсэнал
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—
2009—2010
Арсэнал
Болтан Ўандэрэрз
100 (6)
14 (1)
Зборныя
2006—2007
2007—2009
2009
2009
2010—
Ангельшчына (да 16)
Ангельшчына (да 17)
Ангельшчына (да 19))
Ангельшчына (да 21)
Ангельшчына
2 (0)
10 (1)
1 (0)
7 (0)
26 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
24 траўня 2015.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
18 лістапада 2014.

Джэк Ўілшэр (па-ангельску: Jack Wilshere; нарадзіўся 1 студзеня 1992) — ангельскі футбаліст, гулец лёнданскага «Арсэналу» і нвцыянальнай зборнай Ангельшчыны. Атакуючы паўабаронца.

Пачатак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джэк Эндру Ўілшэр пачынаў свой шлях у акадэміі «Арсэналу». Ён вылучаўся сярод аднагодкаў вялікай хуткасьцю, філіграннай тэхнікай, пастаўленым ударам. Магчыма Ўілшэр не зайграў бы на такім узроўні, калі б яго трэнэрам ня быў Арсэн Вэнгер. Францускі трэнэр умее шукаць таленты ў самым раньнім узросьце. У адзін з прыездаў на гульню моладзёвай каманды Вэнгэр убачыў выдатную гульню левага вінгэра, і прымеціў яго. Па хуткім часе галоўны трэнэр «Арсэналу» зразумеў, што хлопца трэба перакладаць у аснову, і Джэк быў да гэтага гатоў.

Дэбют[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перад сэзонам 2008/2009 у заяўцы «Арсэналу» зьявіўся 16-гадовы паўабаронца. Яго дэбют адбыўся 13 верасьня ў матчы супраць «Блэкбэрну», Ўілшэр выйшаў на замену на 84 хвіліне. На той момант футбалісту было ўсяго толькі 16 гадоў 256 дзён. Джэк стаў самым маладым дэбютантам «Арсэналу» ў АПЛ, пабіўшы рэкорд Фабрэгаса. 23 верасьня Ўілшэр забіў свой першы гол за «Арсэнал» у браму «Шэфілд Юнайтэд» (6:0) у Кубку Лігі. Але гэта зьяўленьне стала адзіным для Джэка ў Прэм’ер-лізе ў гэтым сэзоне. У той жа час Ўілшэр добра выявіў сябе ў Кубку Лігі, дзе «Арсэнал» атрымаў пераканаўчыя перамогі над «Шэфілд Юнайтэд» (6:0) і «Ўіганам» (3:0).

Пазьней Ўілшэру атрымалася трохі пагуляць у Лізе чэмпіёнаў, выходзячы на замену ў матчах з «Дынама Кіеў» і «Порту».

5 студзеня 2009 году Ўілшэр падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з «Арсэналам». У гэты час ён перастаў зьяўляцца ў складзе першай каманды, выступаючы галоўным чынам за рэзэрв і моладзевую каманду. З апошнімі Ўілшэр дамогся перамогі ў моладзевым Кубку Англіі, паказаўшы цудоўную гульню ў двух фіналах супраць «Лівэрпулю». Легендарны гулец «Арсэналу» Лаям Брэйдзі ахарактарызаваў Джэка, як гульцы валодаючага «адмысловым талентам», і выказаў меркаваньне, што пройдзе трохі часу, перш чым юны гулец стане гульцом асновы.

2 ліпеня 2009 Ўілшэр падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт. Падчас перадсэзоннай падрыхтоўкі 2009 году Ўілшэр ізноў прымусіў казаць пра сябе. У абодвух матчах «Кубка Эміратаў», перамогу ў якім атрымаў «Арсэнал», Джэк быў прызнаны «гульцом матчу».

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Арсэнал»:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Джэк Ўілшэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў