Джэк Алтаўзен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Якаў Джэк Майсеевіч Алтаўзен (14 сьнежня 1907, Федосьеўская капальня, Кірэнская акруга, Іркуцкая губэрня, Расейская імпэрыя — 25 траўня 1942, раён Харкава, УССР, СССР) — паэт, ад 1934 году чалец Саюза пісьменьнікаў СССР.

Ягоны бацька, Майсей Ісаевіч Алтаўзен, ссыльна-пасяленец Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні, нарадзіўся ў 1865 годзе ў Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі і у 1895 годзе працаваў конюхам у Алёкмінскай акрузе Якуцкай вобласьці ў Віцімскай золатапрамысловай сыстэме, а потым выбіўся ў золатапрамыслоўцы.

Пасьля ўсталяваньня савецкай улады разам зь сям’ёй пераехаў у Іркуцк, адкуль зь сястрой бацькі эміграваў у Харбін, працаваў матросам на ангельскім параплаве, які курсаваў паміж Шанхаем і Ганконгам, дзе ў ягоных дакумэнтах замацавалася імя Джэк.

Неўзабаве вярнуўся ў Іркуцк, да бацькі, які асьлеп. Працаваў гарбарам на лесасплаве. Напрыканцы 1922 году зрабіўся камсамольцам, у 1923 годзе — чальцом Іркуцкага літаратурна-мастацкага аб’яднаньня, і паехаў па камсамольскай пуцёўцы на вучобу ў Маскву. Займаўся ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце, а пасьля яго закрыцьця давучваўся на Факультэце грамадзкіх навук МДУ. Быў чальцом літаратурнай групы «Перавал».

Калі у 1939 годзе пачалася Савецка-фінляндзкая вайна, падаў заяву ў Наркамат абароны каб яго накіравалі на фронт дзеля працы у прэсе дзеючай арміі на пасадзе палітрука, але дазвол атрымаў толькі ў сакавіку 1940 году і прыбыў на фронт калі вайна ўжо заканчвалася.

Пасьля нападу Нямеччыны на СССР робіцца ваенным карэспандэнтам газэты «Боевая красноармейская» 12-й арміі Паўднёва-Захадняга фронту, затым ў газэце «Звезда Советов» 6-й арміі.

Да гадавіны кастрычніцкага перавароту ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сьцяга.

Загінуў 25 траўня пад Харкавам у час удзелу ў няўдалым наступе ў раёне Ізюм-Барвенкава-Лазавая. Пахаваны ў брацкай магіле сяла Нежданаўка Лазоўскага раёна Харкаўскай вобласьці УССР. У ягоны гонар нейкі час называлася адна з вуліц Іркуцка, цяпер яна 6-ая Савецкая.

Быў жанаты на настаўніцы, масквічцы Клаўдзіі Ільінічне, але дзяцей не пакінуў. Ягоны пляменьнік па сястры Барыс Хаймовіч ў 1957 г. узяў сабе прозьвішча Алтаўзен, скончыў сельскагаспадарчы інстытут, працаваў на катэдры палітэканоміі. Ягоны малодшы брат пайшоў па гандлёвай сьцяжыне, сястра па кулінарнай

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Якутенок. Олеська. Москва. 1927.
  • Безусый энтузиаст. Лирическая поэма. Москва-Ленинград. 1929.
  • Ровесникам. Стихи. Москва. 1930.
  • Безусый энтузиаст. Лирическая поэма. Москва. 1930.
  • Стихотворения. Москва. 1930.
  • Безусый энтузиаст. Лирическая поэма. Москва-Ленинград. 1931.
  • Первое поколение. Лирическая поэма. Москва. 1932.
  • Комсомольские поэмы. Москва. 1934.
  • Ода молодости. Стихи. Москва. 1935.
  • Избранные стихи. Москва. 1936.
  • Избранное. 1928—1942. Москва. 1957.
  • Стихотворения. Москва. 1959.
  • Стихи. Москва. 1971.
  • Судьбу приемля (стихи, письма, воспоминания). Иркутск, 1990.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Строка, оборванная пулей. Московские писатели, павшие на фронтах Великой Отечественной войны/ Ред.-сост. А. Коган и З. Корзинкина. Москва. «Московский рабочий». 1976. С. 28-41.