Джэк Нікалсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэк Нікалсан
Jack Nicholson
Фота, зробленае ў сакавіку 2010 году
Імя пры нараджэньні Джон Джозэф Нікалсан
Дата нараджэньня 22 красавіка 1937 (86 гадоў)
Месца нараджэньня Нэптун, Нью-Джэрзі, ЗША
Месца вучобы
Занятак актор, кінарэжысэр
Навуковая сфэра акторства[d]
Гады дзейнасьці 1958 — цяпер
Маці June Frances Nicholson[d][1]
Дзеці Jennifer Nicholson[d], Caleb Goddard[d], Гоні Голман[d], Ларэйн Нікалсан[d], Ray Nicholson[d] і Tessa Gourin[d]
Узнагароды «Оскар» (1975, 1983, 1997)
IMDb ID nm0000197
Сайт Афіцыйны сайт

Джэк Нікалсан (па-ангельску: Jack Nicholson, сапраўднае імя Джон Джозэф Нікалсан, па-ангельску: John Joseph Nicholson; нарадзіўся 22 красавіка 1937 году, Нэптун, Нью-Джэрзі, ЗША) — амэрыканскі актор, трохразовы ляўрэат прэміі «Оскар». Нікалсан лічыцца адным з найвялікшых актораў у гісторыі кіно, быў намінаваным на прэмію «Оскар» 12 разоў і заваяваў тры зь іх.

Столькі ж узнагародаў за мужчынскую ролю заваёўваў толькі Ўолтэр Брэнан, а больш за іх дваіх за акторства — толькі Кэтрын Гэпбэрн (на ейным рахунку чатыры прэміі). Ён таксама зьяўляецца адным з двух актораў, якія намінаваліся на «Оскар» за найлепшую ролю (галоўную або другога пляну) кожнае дзесяцігодзьдзе, пачынаючы з 1960-х (другі — сэр Майкл Кейн). Нікалсан таксама зьяўляецца ўладальнікам сямі ўзнагародаў «Залаты Глёбус» і прэміі Цэнтру Кенэдзі (2001).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джэк Нікалсансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.