Дзевас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дзевас (Дыеўс, Дэйвс; па-летувіску: dievas, па-латыску: dievs, па-латгальску: dīvs, па-пруску: deiws) — у балцкай міталёгіі вярхоўны бог, увасабленьне сьветлага дзённага неба. Адно з найбольш архаічных балцкіх бостваў, у міталёгіі яго вобраз даволі аморфны, ён выступае як бог наогул, бог як такі ўласна (пазьней балты назвалі гэтым імем і хрысьціянскага Бога, «Дзевас» пачало азначаць проста «бог»). Ад Неба-Каровы нарадзіў блізьнятаў — сына ды дачку, якія ўвасабляюць урадлівасьць і земляробства, пазьней паданьне пра інцэст было заменена на міт пра двух братоў-блізьнятаў і іх сястру[1][2].

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Латыскі варыянт «Debestevs» (або «Debess tevs») робіць празрыстай этымалёгію імя: яно паходзіць ад балцкага «Бацька-Неба», што сьведчыць аб агульнаэўрапейскім атаясамліваньні неба з мужчынскім пачаткам сусьвету.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад балтаў гэтае імя трапіла і ў некаторыя рэгіёны Беларусі. Так, у Дзятлаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці быў вядомы камень з назвай Дзево блюдас («блюда Бога»). Існуе гіпотэза аб тым, што й прыгоркі з назвай Дзявочая гара, якія сустракаюцца ў некаторых мясьцінах Беларусі, маглі раней быць месцамі ўшанаваньня Дзеваса, а пазьней у выніку дээтымалягізацыі іх імёны былі ператлумачаны як Дзявочыя або Паненскія.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ СЛАВЯНСКАЯ МІТАЛЁГІЯ. Тацьцяна Шамякіна
  2. ^ Lautenbachs J., Deews un welns, Riga, 1885; Biezais H., Die Himmlische Gцtterfamilie der alten Letten, Uppsala, 1972.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]