Дзецідзяцей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзецідзяцей
Інфармацыя
Гады2005 — 2010[1]
АдкульМенск, Беларусь
Мовабеларуская, расейская
Жанр(ы)рок
УдзельнікіГанна Хітрык
Міхал Зуй
Зьміцер Есяневіч
Андрэй Сапоненка
Юлія Глушыцкая
Павал Чымбаевіч
detidetey.com

«Дзецідзяцей» — беларускі музычны гурт зь Менску, граючы ў стылі лёгкага року.[2] Удзельнічаюць акторы менскіх тэатраў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калектыў утварыўся ў 2005 годзе[3]. Неяк перад прэм’ерай спэктакля «Івона» ў тэатры імя Янкі Купалы маладыя акторы Раман Падаляка й Міхась Зуй вырашылі павіншаваць рэжысэра-пастаноўшчыка Аляксандра Гарцуева і ў якасьці падарунку паднесьці складзеную імі песьню. Выканаць яе прапанавалі Ганьне Хітрык, паколькі ведалі, што дзеўчына сьпявае. Акампанаваць падахвоціўся Зьміцер Есяневіч. Песьня спадабалася, а хлопцаў у сваю чаргу «ўчапіў» сам працэс сумеснай творчасьці. Тады Ганна й прапанавала стварыць музычны гурт. Праца пайшла, ўдзельнікі выкарыстоўвалі свае напрацоўкі, і ўжо першы канцэрт прайшоў на ўра, ўразіўшы гледачоў сваёй незвычайнасьцю, глыбінёй і шчырасьцю.

За год свайго існаваньня гурт стаў вядомы ў сталіцы[4]. Зьявіліся новыя інструмэнты, людзі, ідэі і песьні. «Дзецідзяцей» зьявіліся на радыё, тэлебачаньні, адыгралі каля дзесяці канцэртаў. Зусім нядаўна ў гурта зьявіўся першы альбом, а таксама канцэртны DVD. Як кажуць удзельнікі, матэрыялу ўжо зараз хопіць яшчэ на два дыскі, якія прыхільнікі вельмі чакаюць. Але праз аўдыёзапісы нельга адчуць тую энэргетыку й шчырасьць, якую прыносяць тэатральныя «Дзецідзяцей» на свае выступы, там іх трэба ня толькі слухаць, але й глядзець.

3 красавіка 2008 у клюбе Дзяржынскага адбыўся канцэрт-прэзэнтацыя другога альбома «ОтЛично», у які ўвайшлі найбольш вядомыя слухачам песьні. 13 чэрвеня ў менскім Доме Афіцэраў гурт адзначыў свой другі дзень нараджэньня. У чэрвені 2010 году гурт прыпыніў сваю дзейнасьць[1][5].

Стыль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алена Сабалеўская з парталу «LiveSound.by(be)» па выніках сольнага канцэрту параўноўвала гурт з «beZ bileta»: «Ёсьць адзін гурт, дух якога падобны да ДЗЕЦЬМІДЗЯЦЕЙ: „beZ bileta“. Ясна відаць агульны настрой, свабода на сцэне й у творчасьці, не забуду згадаць пра тое, што ў запісе новай кружэлкі гурта ўдзельнічаў Віталік Артыст»[6].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

DVD[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кліпы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]