Дзукія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзукія
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Летува
Статус Афіцыйны этнаграфічны рэгіён
Адміністрацыйны цэнтар Аліта
Афіцыйныя мовы дзукійскі дыялект
Месцазнаходжаньне
{{{Назва}}} на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Дзукія (лет. Dzūkija) — сучасны этнаграфічны рэгіён Летувы, які знаходзіцца на поўдні краіны і ўлучае ў тым ліку Вільню. Сталіцай рэгіёну лічыцца Аліта. Ня мае статусу палітычнай або адміністрацыйнай адзінкі, аднак улады Летувы зацьвердзілі яго межы на афіцыйным узроўні[1]. Летувіскія мовазнаўцы вылучаюць паўднёвы (дзукійскі) дыялект летувіскай мовы.

Назва Дзукія часам ужываецца ў больш шырокім сэнсе. У гэтым выпадку, апроч поўдню Летувы, да Дзукіі далучаецца частка польскага Падляшша, а таксама некаторыя тэрыторыі Беларусі, у тым ліку Ліда і Ашмяны.

Афіцыйны этнаграфічны рэгіён «Дзукію» (як і «Сувалкію») летувісы фактычна выдумалі і канцэптуалізавалі ў канцы XIX — першай палове XX ст. Як заўважыў летувіскі этноляг Ж. Шакніс, мапы этнаграфічных рэгіёнаў Летувы (у адрозьненьне ад Латвіі, Эстоніі або Фінляндыі) вельмі доўгі час не друкаваліся нават у абагульняльных працах зь летувіскай этналёгіі[2].

Лічыцца, што ўласна назву дзюкі («Dziuki») разам зь іншымі калектыўнымі мянушкамі («Gogi», «Staki», «Szaki», «Zanawiki» і «Użwingi») упершыню зафіксаваў у сярэдзіне ХІХ ст. дасьледнік лясной гаспадаркі А. Палуянскі. Паводле яго, летувісы-дзукі займалі ўвесь Кальварыйскі і паўночную частку Сейненскага паветаў Аўгустоўскай губэрні. Тым часам адным зь першых выпадкаў ужываньня назвы «Дзукія» стаў артыкул «З Дзукіі» («Isz Dzukijos»), падпісаны псэўданімам «Дзукас» («Dzukas») і надрукаваны ў газэце «Варпас» («Varpas») у 1889 годзе[3].

Першая афіцыйная навуковая мапа з этнаграфічным рэгіёнам «Дзукія» зьявілася толькі ў 1985 годзе[4].

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летувіская дасьледніца А. Рагаўскайце, якая ў сваёй манаграфіі абагульніла і прааналізавала ўсе вядомыя этнатэрытарыяльныя клясыфікацыі Летувы, урэшце так і не знайшла адказу на пытаньне, на падставе якіх навуковых крытэраў у другой палове ХХ ст. Віленшчыну абвясьцілі інтэгральнай часткай «Дзукіі»[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рэкамэндацыі Рады аховы этнічнае культуры Летувы № 1 аб усталяваньні межаў этнаграфічных рэгіёнаў ад 17 верасьня 2003 году.
  2. ^ Внуковіч Ю. Вынаходніцтва этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. № 1, 2021. С. 42.
  3. ^ Внуковіч Ю. Вынаходніцтва этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. № 1, 2021. С. 40.
  4. ^ Внуковіч Ю. Вынаходніцтва этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. № 1, 2021. С. 43.
  5. ^ Внуковіч Ю. Вынаходніцтва этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. № 1, 2021. С. 47.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Внуковіч Ю. Вынаходніцтва этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А, Гуманитарные науки. № 1, 2021. С. 37—49.