Дзьве душы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьве душы
Жанр: аповесьць
Аўтар: Максім Гарэцкі
Мова арыгіналу: беларуская
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«Дзьве душы́» — аповесьць Максіма Гарэцкага. Твор апавядае пра лёс памешчыка Ігната Абдзіраловіча. Твор зрабіў вялікі ўплыў на беларускую філязофію. У прыватнасьці Ігнат Канчэўскі, пры напісаньні праграмнага эсэ беларускай філязофіі «Адвечным шляхам» узяў як псэўданім прозьвішча галоўнага героя «Дзьвюх душ» — Ігнат Абдзіраловіч.