Дзьмітры Барадзін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Барадзін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 ліпеня 1999(1999-07-19)[1] (24 гады)
Рост 188 см[2]
Вага 78 кг[2]
Пазыцыя нападнік, паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Кайсар
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2018 Гомель 6 (0)
2018 Ворша 14 (3)
2018—2019 Смалявічы 34 (2)
2020—2022 Дынама Менск 8 (0)
2020 Іслач 6 (0)
2021 Чайка[d] 9 (0)
2021 Гомель 11 (0)
2022 Ардабасы Шымкент 11 (3)
2023—4 Кайсар 23 (8)
Зборныя
2018—2020 Беларусь (да 21) 8 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
29 кастрычніка 2023.

Дзьмі́тры Барадзі́н (нарадзіўся 19 ліпеня 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца казаскага клюбу «Кайсар».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец клюбу «Гомлю», у 2015 годзе пачаў прыцягвацца да складу дублюючага складу. У пачатку 2016 году, пасьля вылету каманды ў Першую лігу, падпісаў прафэсійны кантракт з клюбам, у сэзоне 2016 году правёў 5 матчаў у Першай лізе. У 2017 годзе выступаў у асноўным за дубль «Гомлю», зрэдку прыцягваўся да асноўнага складу. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 1 ліпеня 2017 году ў матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (0:3), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

У сакавіку 2018 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Ворша»[3]. У ліпені 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Смалявічы»[4]. У сэзоне 2019 году заставаўся асноўным гульцом і дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2020 году склаў дамову зь менскім «Дынама»[5], аднак на полі зьяўляўся зрэдку. У верасьні 2020 году быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў аснове. У сьнежні 2020 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Іслач»[7].

У студзені 2021 году падоўжыў кантракт зь менскім «Дынама» і быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Чайка» з расейскай ФНЛ[8], дзе звычайна заставаўся на лаве запасных або выходзіў на зьмену. У чэрвені 2021 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[9], а ў ліпені быў арандаваны «Гомлем»[10], дзе часьцей стаў зьяўляцца ў стартавым складзе. У лістападзе 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў гомельскі клюб[11].

У першай палове 2022 году выступаў за «Дынама», але на полі зьяўляўся зрэдку. У ліпені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў сталічны клюб[12] і неўзабаве далучыўся да казаскага «Ардабасы»[13]. З пачатку 2023 году трэнаваўся з казаскім «Кайсарам» і ў выніку пачаў у складзе клюбу сэзон 2023 году[14][15][16].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Кайсар»:

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2017 Найвышэйшая ліга 1 0
Ворша 2018 Першая ліга 14 3
Смалявічы Найвышэйшая ліга 12 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Dmitri Borodin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г д е http://dinamo-minsk.by/ru/komanda/igrok/~show/borodin
  3. ^ «Гомель» отдал в аренду Бородина и Халимончикова (рас.)
  4. ^ Бородин перешел в «Смолевичи» (рас.)
  5. ^ Минское "Динамо" подписало хавбека "Смолевичей"
  6. ^ "Ислочь" арендовала Бородина у минского "Динамо"
  7. ^ Бородин и Вегеря покинули "Ислочь"
  8. ^ Минское "Динамо" продлило контракт с Бородиным и отдало его в аренду в "Чайку"
  9. ^ Бородин вернулся в минское "Динамо" из аренды в "Чайке"
  10. ^ Минское "Динамо" отправило Лапоухова и Бородина в аренду
  11. ^ Арендованные игроки «Гомеля» вернулись в расположение своих клубов
  12. ^ Бородин покидает минское "Динамо"
  13. ^ Бородин стал игроком "Ордабасы" Седнева
  14. ^ Футбол. Главный тренер "Кайсара" — о Совпеле и Бородине: эти футболисты достаточно качественные и без лишних запросов (рас.) Праверана 2023-03-03 г.
  15. ^ Футбол. Дмитрий Бородин стал игроком "Кайсара" (рас.) Праверана 2023-03-03 г.
  16. ^ Совпель и Бородин - в заявке "Кайсара" на сезон-2023 (рас.) Праверана 2023-03-03 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]