Дзьмітры Круты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьміцер Круты
Першы намесьнік прэм'ер-міністра
21 лістапада 2019 — 1 жніўня 2022
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас‎
Папярэднік: Аляксандар Турчын‎
Наступнік: Максім Ермаловіч
Міністар эканомікі
18 жніўня 2018 — 21 лістапада 2019
Папярэднік: Уладзімер Зіноўскі
Наступнік: ‎Аляксандар Чарвякоў
Першы намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь
27 студзеня 2017 — 18 жніўня 2018
Намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь
2014 — 2017
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 студзеня 1981 (43 гады)
Бялынічы
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт, Акадэмія кіраваньня пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь

Дзьмі́тры Мікала́евіч Круты́ (10 студзеня 1981, Бялынічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністар эканомікі Беларусі (2018—2019 гг). З 29 лістапада 2019 году — першы намесьнік прэмʼер-міністра.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1998—2003 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэхналягічным унівэрсытэце. Са жніўня па кастрычнік 2003 году інжынэр катэдры эканомікі і кіраваньня на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. У 2004 годзе скончыў асьпірантуру БДТУ.

У 2004—2006 гадах вядучы, галоўны эканаміст сэктару арганізацыі аплаты працы і цэнаўтварэньня ўпраўленьня эканомікі і інвэстыцый Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У 2006—2010 гадах намесьнік начальніка ўпраўленьня ляснога комплексу галоўнага ўпраўленьня аграпрамысловага і лясной комплексаў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У 2010 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

У 2010—2014 гадах намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня аграпрамысловага і ляснога комплексаў — начальнік упраўленьня ляснога комплексу Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 2014—2017 гадах намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь

З 27 студзеня 2017 г. — Першы намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. 18 жніўня 2018 году прызначаны Міністрам эканомікі Беларусі[1][2].

29 лістапада 2019 прызначаны першым намесьнікам прэм’ер-міністра[3].

31 жніўня 2020 году Крутой быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Летуву[4].

1 жніўня 2022 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі у Расейскай Фэдэрацыі[5].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты. Мае дваіх дзяцей.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]