Дзьмітры Крывашэеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Крывашэеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 верасьня 1998(1998-09-19)[1] (25 гадоў)
Рост 172 см
Вага 69 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Лякаматыў Гомель
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2023 Славія Мазыр 26 (2)
2021 Лякаматыў Гомель 4 (0)
2023—4 Лякаматыў Гомель 15 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 красавіка 2024.

Дзьмітры Крывашэеў (нарадзіўся 19 верасьня 1998 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лякаматыва».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2015 году пачаў выступаць за дубль мазырскай «Славіі». У сэзоне 2018 году, калі «Славія» выбыла ў Першую лігу, пачаў гуляць за асноўную каманду, дзе дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён. Сэзон 2019 году зноў пачаў у дублі, а 10 траўня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Менску» (4:3). У 2019 і 2020 гадах працягваў гуляць за клюбны дубль, часам зьяўляючыся ў першай камандзе мазырчукоў.

У сакавіку 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў гомельскі «Лякаматыў»[3]. Праз траўмы прапусьціў большую частку сэзону 2021 году. У сьнежні 2021 году вярнуўся з арэнды ў «Славію». У 2022—2023 гадах гуляў за дубль мазырскага клюбу. У гэты час гулец не прыцягваўся да асноўнай каманды. У жніўні 2023 году склаў аднагадовы кантракт зь «Лякаматывам».

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Славія Мазыр 2018 Першая ліга 21 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]