Дзьмітры Тамела

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Тамела
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 лістапада 1992(1992-11-08)[1] (31 год)
Рост 178 см
Вага 68 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ворша (у арэндзе з Нафтан)
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2016 Энэргетык-БДУ 106 (14)
2017—2019 Тарпэда Менск 66 (14)
2019—2021 Нафтан 61 (19)
2022 Смаргонь 21 (6)
2023—4 Нафтан 24 (2)
2024—4 Ворша 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 красавіка 2024.

Дзьмітры Тамела (нарадзіўся 8 лістапада 1992 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Воршы» (у арэндзе з наваполацкага «Нафтану»).

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторы час займаўся ў менскай школе «Зьмена», але пазьней гуляў на аматарскім роўні за «Іслач»[4]. Дарослую кар’еру пачаў у 2012 годзе ў клюбе «Зорка-БДУ» ў Другой лізе. Пачынаючы з сэзону 2014 году выступаў разам з клюбам у Першай лізе, стаў адным зь лідэраў і капітанам каманды.

У сьнежні 2016 году падпісаў двухгадовы кантракт зь менскім «Тарпэда»[5]. У складзе тарпэдаўцаў таксама стаў гульцом першай адзінаццатцы, а ў сэзоне 2017 году з 11 галамі быў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. У красавіку 2018 году не гуляў праз пашкоджаньні. Пасьля чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на зьмену, зь ліпеня 2018 году замацаваўся ў пачатковым складзе. У ліпені 2019 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[6], дзе замацаваўся ў якасьці трывалага гульца асноўнага складу. Гуляў у клюбе да канца сэзона 2021 году.

У сакавіку 2022 году узгадніў кантракт з «Смаргоньню»[7], якой дапамог паводле вынікаў сэзону 2022 году выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2023 году вярнуўся ў «Нафтан»[8], у лютым афіцыйна падпісаў кантракт з клюбам[9]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з «Нафтанам»[10], але ўжо ў красавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Воршу»[11].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда Менск 2017 Першая ліга 30 11
2018 Найвышэйшая ліга 23 3

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]