Дзьмітры Філімонаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Фаміч Філімонаў
Старшыня бюро КП Беларусі па прамысловасьці й будаўніцтву
18 сьнежня 1962 — 24 лістапада 1964
Дэпутат ВС СССР
1958 — 1962
Дэпутат ВС БССР
1955 — 1971
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 лістапада 1903
Ананьеў, Хэрсонская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 15 чэрвеня 1978
Партыя: КПСС1929 году)
Адукацыя: Ленінградзкі інстытут інжынэраў прамысловага будаўніцтва (1935)
Узнагароды:
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн «Знак Пашаны»
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Філімонаў.

Дзьмі́тры Фамі́ч Філімо́наў (1 лістапада 1903, Ананьеў Хэрсонскай губэрні, Расейская імпэрыя — 15 чэрвеня 1978) — савецкі партыйны й дзяржаўны дзеяч, сакратар і чалец ЦК КП, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР і СССР.

Біяграфія[1][2][3][рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1929 году — сябра УКП(б).

У 1935 скончыў Ленінградзкі інстытут інжынэраў прамысловага будаўніцтва.

З 1920 працаваў качагарам ў Ананьеве, працоўным друкарні ў Ленінградзе, страшым тэхнікам у Ленэнэрга.

У 1932—1933 — начальнік будаўнічага ўчастку на Далёкім Усходзе.

З 1935 — начальнік прамыслова будаўнічага камбінату «Паўночнікель» у Манчагорску.

З 1938 да 1940 — першы сакратар Манчароскага РК УКП(б).

З 1940 да 1941 — сакратар Мурманскага АК УКП(б).

З 1941 да 1943 — сакратар Мурманскага АК УКП(б) па прамысловасьці.

У 1941 удзельнік — работ па арганізаваньню прыёмкі грузаў прыбываючых па лэнд-лізу.

З 1943 да 1945 — загадчык прамысловага аддзелу й намесьнік сакратара Мурманскага АК УКП(б), удельнік ВАВ, кіраўнік абарончых работ па Мурманскаму напрамку.

З 1945 да 1946 — першы сакратар Печангскага РК УКП(б).

З 1946 да 1947 — загадчык паліўна-энэргетычнага аддзелу прамысловасьці, намесьнік сакратара Вялікалуцкага АК УКП(б).

З 1947 да 1948 — трэці сакратар Вялікалуцкага АК УКП(б).

З 1948 — намесьнік сакратара ЦК КП(б) Беларусі.

З 1948 да 1951 — загадчык аддзелу цяжкой прамысловасьці цэнтральнага камітэту КП(б) Беларусі.

З 18 лютага 1949 да 20 верасьня 1952 — кандыдат у чальцы ЦК КП(б) Беларусі.

З 1951 да 1954 — загадчык аддзелу будаўніцтва й будаўнічых матэрыялаў ЦК КП(б) Беларусі.

З 23 верасьня 1952 да 22 лютага 1971 — чалец ЦК КП(б) Беларусі.

З 1954 да лістапада 1955 — загадчык аддзелу будаўніцтва й гарадской гаспадаркі ЦК КП(б) Беларусі.

З лістапада 1955 да сьнежаня 1957 — першы сакратар Гомельскага АК КП Беларусі.

З 1955 да 1971 — дэпутат Вярхоўнага Савету БССР.

З 4 сьнежня 1957 да 18 чэрвеня 1968 — сакратар і чалец бюро прэзыдыуму КП Беларусі.

З 1958 да 1962 — дэпутат Вярхоўнага Савету СССР.

З 18 сьнежня 1962 да 24 лістапада 1964 — старшыня бюро КП Беларусі па прамысловасьці й будаўніцтве.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ягоным імем названа вуліца ў Менску.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]