Дзьмітры Шчагрыковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Шчагрыковіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 сьнежня 1983(1983-12-07)[1] (40 гадоў)
Рост 179 см
Вага 71 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Шанхай Слуцак[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2004 БАТЭ 25 (2)
2005—2009 Партызан Менск 120 (2)
2010 Белшына 31 (2)
2011 Менск 32 (1)
2012—2015 Тарпэда-БелАЗ 101 (6)
2016—2017 Слуцак 40 (1)
2018 Белшына 23 (1)
2019—2020 Смалявічы 33 (1)
2021—4 Шанхай Слуцак[d] 12 (0)
Зборныя
2004—2005 Беларусь (да 21) 11 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 чэрвеня 2023.

Дзьмітры Шчагрыковіч (нарадзіўся 7 сьнежня 1983 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца слуцкага клюбу «Шанхай».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2003—2004 гадах гуляў у БАТЭ. Пасьля доўгі час быў футбалістам менскага МТЗ-РІПА. Забіў мяч у апошнім туры чэмпіянату 2009 году ў браму «Віцебску», тым самым выратаваўшы менскі клюб ад вылету, але сам пакінуў яго. Пасьля гуляў за «Белшыну» і «Менск». У студзені 2012 году падпісаў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ». Хутка стаў адным зь лідэраў жодзінскага клюбу, замацаваўшыся на пазыцыі апорнага паўабаронцы, але часам выступаючы як цэнтральны паўабаронца. У пачатку 2013 году пачаў таксама капітанам каманды, і ў сэзоне 2013 году правёў усе 32 матчы клюбу ў чэмпіянаце. Заставаўся трывалым гульцом асноўнага складу і ў 2014 годзе, але праз траўмы не гуляў у верасьні 2014 году.

У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з жодзінцамі[3]. У сэзоне 2015 году зьяўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену. У студзені 2016 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[4]. Неўзабаве пасьля зыходу з жодзінскага клюбу стаў гульцом «Слуцку»[5], дзе замацаваўся ў якасьці асноўнага апорнага паўабаронцы. Сэзон 2017 году таксама пачынаў у асноўным складзе, але пазьней пачаў перадусім толькі выходзіць на замену. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году скасаваў кантракт з «Слуцкам»[6].

У студзені 2018 году стаў гульцом «Белшыны»[7], а ў студзені 2019 году перайшоў у «Смалявічы»[8]. У першай палове сэзону 2019 году быў футбалістам першай адзінаццатцы, але з жніўня страціў месца ў асноўным складзе. У студзені 2020 году падоўжыў кантракт з «Смалявічамі»[9]. У кастрычніку 2020 году пакінуў «Смалявічы» і завяршыў прафэсійную кар’еру[10]. З ліпеня 2021 году ў якасьці аматара стаў выступаць за слуцкі «Спартак» у Другой лізе. Клюб у 2023 годзе быў перайменаваны у «Шанхай».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2009 годзе згуляў адзін неафіцыйны матч за другую зборную Беларусі.

Трэнэрская[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2020 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб Аляксандра Бразевіча ў «Слуцку»[11]. Застаўся ў штабе і пасьля таго, як у жніўні 2022 году Бразевіча замяніў Аляксандар Гурыновіч. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[12].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда-БелАЗ 2015 Найвышэйшая ліга 17 1
Слуцак 2016 Найвышэйшая ліга 26 1
2017 Найвышэйшая ліга 14 0
Белшына 2018 Першая ліга 23 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Dmitri Shchegrikovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/dmitry_schegrikovich/
  3. ^ Бурко, Щегрикович, Панковец и Челядинский продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  4. ^ "Торпедо-БелАЗ" не стал продлевать контракт с Дмитрием Щегриковичем (рас.)
  5. ^ "Слуцк" подписал Былину, Игоря Воронкова, Щегриковича и Яцкевича. Перепечко находится на просмотре (рас.)
  6. ^ Былина, Сафонов, Щегрикович, Гуренко, Коне и Юсов покидают «Слуцк» (рас.)
  7. ^ Руслан Копанцов и Дмитрий Щегрикович снова стали футболистами "Белшины" (рас.) Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны»
  8. ^ Левицкий, Гомза и Щегрикович пополнили ряды "Смолевичей" (рас.)
  9. ^ «Смолевичи» вышли из отпуска! (рас.). Афіцыйная старонка «Смалявічаў» на vk.com (2020-01-10).
  10. ^ Дмитрий Щегрикович завершил карьеру игрока (рас.)
  11. ^ "Слуцк" возглавил Бразевич. Кончиц уволен (рас.)
  12. ^ Александр Гуринович продлил контракт со "Слуцком" (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]