Дзьмітры Якуцэня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Якуцэня
Імя пры нараджэньні Зьміцер Якуцэня
Дата нараджэньня 12 сакавіка 1951 (73 гады)
Месца нараджэньня Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Кавалі, Ружанскі раён Берасьцейскай вобласьці
Адукацыя Расейскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Герцэна
Месца вучобы
Занятак мастак

Дзьмі́тры Васі́льевіч Якуцэ́ня (нар. 12 сакавіка 1951[1], в. Кавалі, цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, БССР) — беларускі і расейскі мастак.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзьмітры Якуцэня нарадзіўся ў вёсцы Кавалі Ружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Скончыў школу №54 у Сальску(ru)[2]. У 1971 пераехаў у Ленінград. Навучаўся ў малявальных клясах пры Акадэміі мастацтваў(ru), пасьля скончыў мастацкі факультэт пэдагагічнага інстытуту імя Герцэна(ru).

Выкладаў у мастацкай школе, займаўся дызайнэрскай працай, самастойнай творчай дзейнасьцю.

Удзельнічае ў выставах з 1987 року.

Чалец санкт-пецярбурскага аддзяленьня Саюзу мастакоў Расейскай Фэдэрацыі[3] (1991), маскоўскага Міжнароднага мастацкага фонду (1997).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Белые ночи Петербурга (рас.). центр «StArt Академия». Праверана 3 лістапада 2013 г.
  2. ^ Кира Савенко. (6 сьнежня 2010) В село приезжал художник (рас.) Сальск. Информационный портал Праверана 3 лістапада 2013 г.
  3. ^ Секция живописи (рас.) Члены Союза художников. Санкт-Петербургский Союз художников. Праверана 3 лістапада 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]