Дзявятая акруга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзявятая акруга
па-ангельску: District 9
Выява лягатыпу
Жанр трылер[d], навукова-фантастычны фільм[d][1][2][3][…], баявік[d][1][2][3][…], драматычны фільм[d], знойдзены запіс[d], антыўтапічны фільм[d] і biopunk[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Alive in Joburg[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Julian Clarke[d]
Вытворчасьць WingNut Films[d] і QED International[d]
Распаўсюд TriStar Pictures[d] і Netflix
Дата выхаду 13 жніўня 2009, 14 жніўня 2009[1][8], 28 жніўня 2009, 27 лістапада 2009 і 10 верасьня 2009[9]
Працягласьць 112 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова[10]
Бюджэт 30 000 000 $[13]
Прыбытак 210 888 950 $[14] і 115 646 235 $[14]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Дзявятая акруга» (па-ангельску: District 9) — паўднёва-афрыканскі навукова-фантастычны фільм рэжысэра Ніла Бломкампа і прадусара Пітэра Джэксана. Сусьветная прэм’ера карціны адбылася 13 жніўня 2009 году, рэліз на DVD — 9 верасьня. У аснову сюжэту быў пакладзены кароткамэтражны псэўдадакумэнтальны фільм Ніла Бломкампа «Выжыць у Ёбурзе» (анг. Alive in Joburg); дзеяньне фільма «Дзявятая акруга», як і яго кароткамэтражнага папярэдніка, адбываецца ў горадзе Ёханэсбург, у Паўднёвай Афрыцы, дзе побач зь людзьмі жывуць загнаныя ў гета іншаплянэтныя прышэльцы.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перадгісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 красавіка 1982 году чалавецтва ўступае ў першы кантакт з пазаземным розумам, калі па-над Ёханэсбургам завісае гіганцкі касьмічны карабель. Тым ня менш, на працягу трох месяцаў зь яго ніхто не зьяўляецца, і зямныя навукоўцы самі пранікаюць у яго, прарэзаўшы ашалёўку карабля — там яны знаходзяць велізарную колькасьць моцна зьнясіленых і хворых іншаплянэтнікаў.

Прышэльцы шмат у чым падобныя да грамадзкіх казурак — усе зьмешчаныя на караблі іншаплянэтнікі зьяўляюцца прымітыўнымі «працоўнымі». Цікавы той факт, што ўсе прадстаўнікі расы — гермафрадыты. Яны, тым ня менш, разумныя і, шмат у чым, падобныя да людзей. Іх лідэры таямнічым чынам зьніклі, і іншаплянэтнікі засталіся без кіраўніцтва і сродкаў да існаваньня. З карабля, які знаходзіцца ў аварыйным стане, паступова падаюць на зямлю шматлікія важныя дэталі — гэтак падае і зьнікае сярод ёханэсбурскіх трушчобаў камандны модуль, зь якога вялося кіраваньне суднам.

Прышэльцаў вывозяць з карабля ў арганізаваны ўрадам ПАР лягер для бежанцаў, аказваючы ім усялякую дапамогу. Аднак зь цягам гадоў іншаплянэтнікі, якія жывуць на зямную гуманітарную дапамогу, пачынаюць надакучаць людзям. Прышэльцаў называюць «малюскамі» або «крэвэткамі» (англ. Prawn). Утрыманьне лягера становіцца занадта цяжкім для паўднёваафрыканскага ўраду, і кіраваньне гэтай зонай, ператворанай у так звану «акругу№ 9», перадаецца міжнароднай кампаніі Multi-National United (MNU).

Іншаплянэтнікі атрымалі зямныя дакумэнты і, адпаведна, зямныя імёны; нягледзячы на ​​тое, што яны фізычна ня здольныя засвоіць фанэтыку ніводнай чалавечай мовы, яны з часам навучыліся разумець людзей. Аналягічна людзі, для якіх фанэтыка мовы іншаплянэтнікаў таксама не паддаецца рэпрадукаваньню, здолелі засвоіць мову прышэльцаў: усе супрацоўнікі, якія працуюць з прышэльцамі, размаўляюць зь імі на ангельскай, а прыхадні адказваюць на роднай мове.

Дзявятая акргуа з-за перанаселенасьці і беднасьці фінансаваньня, нягледзячы на ​​ўсе намаганьні ваенных і ахоўнікаў MNU, хутка ператвараецца ў моцна крыміналізаваныя трушчобы, якія выклікаюць страх і раздражненьне ў суседніх раёнах. Колькасьць іншаплянэтнікаў хутка расьце, а дапамога ім скарачаецца. Праз ксэнафобію жыхароў Ёханэсбурга — як белых, так і чарнаскурых, якія аб’ядналіся ў сваёй нянавісьці да «крэвэтак» — і банальнга браку працоўных месцаў у горадзе іншаплянецяне ня ў стане пракарміць сябе; яны рыюцца ў сьмецьцевых кантэйнэрах, бяруць маёмасьць людзей, часам нават рабуюць і забіваюць іх і адзін аднаго.

Падзеі ў фільме[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільм пачынаецца сэрыяй «архіўных дакумэнтальных» здымак аб прыбыцьці іншаплянэтнікаў на Зямлю. У эпізодах такога «дакумэнтальнага» каляжу фігуруе і галоўны герой фільма — супрацоўнік MNU Вікус ван дэ Мэрвэ, які ўзначальвае адзін з аддзелаў арганізацыі. Глядач становіцца сьведкам павышэньня Вікуса і даручэньня яму паўнамоцтваў кіраўніка апэрацыяй па перасяленьні іншаплянэтніакаў — абодва гэтыя службовыя павышэньні аказваюцца ініцыяваныя высокапастаўленым цесьцем Вікуса.

Паколькі прыхадні фармальна разглядаліся як грамадзяне ПАР ці як суб’екты грамадзянскіх і гуманітарных правоў, карпарацыя апынулася пад ціскам праваабарончых арганізацыяў, якія настаялі, па меншай меры, на захаваньні правілаў аб высяленьні з папярэджаньнем. Гэтую апэрацыю і даручылі Вікусу і яго людзям. Спалучаную з гэтым небясьпеку гвалту паміж прышэльцамі і людзьмі вырашана было нэўтралізаваць сілавым прыкрыцьцём наёмных ваенных пад камандаваньнем палкоўніка Кубуса Вэнтэра.

Падчас гэтай апэрацыі Вікус ван дэ Мэрвэ ўдыхае чорную матэрыю ў адным зь іншаплянэтных дамоў, што выклікае мутацыі ў яго целе. Імкнучыся ўцячы, ён зьбягае ў Дзявятую акругу па дапамогу, дзе знаходзіць партнэра сярод прышэльцаў. Вікус ван дэ Мэрвэ трапляе з прышэльцам у MNU, каб атрымаць канфіскаванае рэчыва. Фільм заканчваецца тым, што партнэр Вікуса разам зь дзіцём ляціць дадому на касьмічным караблі, а прышэльцы перасяляюцца ў Дзясятую акругу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]